Перайсьці да зьместу

Ваагн Хачатран

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Ваагн Хачатран
па-армянску: Վահագն Խաչատրյան
1995 — 1999
4 сьнежня 1992 — 22 лютага 1996
Папярэднік Hambardzum Galstyan[d]
Наступнік Ashot Mirzoyan[d]
2 жніўня 2021 — 3 сакавіка 2022
з 13 сакавіка 2022
Папярэднік Ален Робертавіч Сіманян[d]
Асабістыя зьвесткі
Нарадзіўся: 22 красавіка 1959(1959-04-22)[1] (65 гадоў)
Партыя:
Адукацыя:

Ваагн Гарнікавіч Хачатран (па-армянску: Վահագն Գառնիկի Խաչատրյան, 22 красавіка 1959, Сісіян) — армянскі дзяржаўны дзяяч. Прэзыдэнт Армэніі з 13 сакавіка 2022 году[2].

У 1980 годзе скончыў Ерэванскі Інстытут народнай гаспадаркі. З 1980 да 1981 году служыў у Савецкай Арміі.

У 1981—1989 гадах працаваў эканамістам у ПА «Разданмаш». З 1989 да 1992 году працаваў кіраўніком аддзелу, намесьнікам генэральнага дырэктара дзяржпрадпрыемства «Марс».

У 1992—1996 гадах займаў пасаду мэра Ерэвану і дарадцы прэзыдэнта Армэніі.

З 1996 да 1999 году дэпутат парлямэнту. Чалец Пастаяннай камісіі па фінансава-крэдытных, бюджэтных і эканамічных пытаньнях. Сябра фракцыі «Рэспубліка».На парлямэнцкіх выбарах у Армэніі 2007 году зьяўляўся прадстаўніком блёку «Імпічмент»[3].

З 2021 да 2022 году займаў пасаду міністра высокатэхналягічнай прамысловасьці Рэспублікі Армэнія.

На пазачарговых прэзыдэнцкіх выбарах 3 сакавіка 2022 году абраны прэзыдэнтам Армэніі[4]. Заступіў на пасаду 13 сакавіка 2022 году.

Вонкавыя спасылкі

[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]