Бітва пад Цэрам
Бітва пад Цэрам | |||||||||
---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|
Сэрбскі фронт у жніўні 1914 году | |||||||||
| |||||||||
Супернікі | |||||||||
Сэрбія | Аўстра-Вугорская імпэрыя | ||||||||
Камандуючыя | |||||||||
Радамір Путнік Сьцёпа Сьцяпанавіч | Оскар Паціёрэк | ||||||||
Колькасьць | |||||||||
180 000 | 140 000 | ||||||||
Страты | |||||||||
4 785 | 18 500 | ||||||||
Бі́тва пад Цэ́рам — адна зь першых бітваў Першай Сусьветнай вайны, якая адбылася паміж Аўстра-Вугоршчынай і Сэрбіяй у жніўні 1914 году падчас Сэрбскай кампаніі.
Пачатак уварваньня
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Пасьля абвяшчэньня вайны 28 ліпеня 1914 году Аўстра-Вугоршчына сабрала тры свае арміі для нанясеньня ўдару па Сэрбіі. Пятая і шостая арміі, якія знаходзіліся ў Босьніі, атрымалі загад нанесьці галоўны ўдар па Сэрбіі. Другая армія была сканцэнтравана ў Срэме і Банаце, дзеля ўвядзеньня ў зман Вярхоўнага камандаваньня Сэрбіі аб напрамку наступу. У першыя дні вайны падразьдзяленьні 2-й арміі праводзілі абстрэл населеных пунктаў на поўначы Сэрбіі, уключаючы Бялград і Смэдэрэва, а 15 жніўня захапілі Шабац. Асноўныя сілы 5-й і 6-й арміі рыхтаваліся да пераправы праз Дрыну, што знаняло ў іх ажно 4 дні[1][2]. У гэты час на сустрач аўстра-вугорскамум войску рухаліся часткі 2-й і 3-й сэрбскіх армій.
Хада бітвы
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Каля 23:00 15 жніўня часткі сэрбскай арміі выйшлі на пазыцыі аўстра-вугорскіх войскаў на схілах гары Цэр. Аднак пазыцыі іх былі слаба падрыхтаваныя і сэрбы адціснулі аўстрыйскую армію. 16 жніўня каля Слаціна сэербскія войскі скавалі і адкінулі аўстра-вугорскія часткі. У зоне 3-й сэрбскай арміі баі былі цяжкімі, і на некаторых участках сэрбам давялося адысьці. 18 жніўня аўстра-вугорскія войскі спрабавалі прасунуцца па пляцдарму каля Шабацу, каб забясьпечыць лепшыя ўмовы для наступу 5-й арміі. Аднак разгром аўстрыйскіх частак на рацэ Добрава парушыў іх пляны.
На працягу наступных дзён да сэрбаў падцягнуліся часткі 2-й сэрбскай арміі, якая прыкрывала больш зручную для вядзеньня наступу раўнінную мясцовасьць паўночнай Сэрбіі і адпаведна лепш абароненую Радамірам Путнікам. З прычыны гэтага сэрбам удалося прарваць аўстра-вугорскі фронт у Лазьніцы. Для аўстрыйцаў склалася неспрыяльная сытуацыя і яны [19 жніўня пачалі адыход па ўсім фронце. З-за гэта часткі 2-й аўстра-вугорскай арміі павінны былі застацца тут, а іх адпраўка на Ўсходні фронт у Галіцыю зацягвалася. Пачынаючы з 20 жніўня сэрбскія войскі перасьледвалі адыходзячыя аўстрыйскія войскі. У выніку да 24 жніўня аўстра-вугорскія часткі былі адкінутыя да рэк Сава і Дрына[3].
Вынікі
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Хоць сэрбская армія дасягнула посьпеху ў гэтым баі, сэбы страцілі значную частку боепрыпасаў[4]. Камандуючы 2-й сэрбскай арміі Сьцёпа Сьцяпанавіч, за пасьпяховае камандаваньне войскамі, быў павышаны да рангу фэльдмаршалу (па-сэрбску: војвода)[5]. Камандуючы аўстра-вугорскімі войскамі Оскар Паціёрэк быў прыніжаны паразай і патрабаваў рэваншу, на што атрымаў дазвол у верасьні 1914 году[6]. З прычыны паразы ў бітве пры гары Цэр аўстра-вугорская армія была вымушана адмовіцца ад гораду Плеўля, які яна захапіла 19 жніўня[7].
Падчас выкананьня палёту з мэта выведкі, адбыўся першы паветраны бой сэрбскага лётчыка Томіча і аўстра-вугорскага пілоту. Апошні стрэліў у Томіча з рэвальверу, але сэрбскі лётчык здолеў уцячы[8].
Пасьпяховая бітва прыцягнула ўвагу да Сэрбіі ва ўсім сьвеце, а ў прэсе пачалі зьяўляцца артыкулы ў яе падтрымку, а іншаземцы аказвалі палітычную, гуманітарную і ваенную дапамогу[9].
Крыніцы
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- ^ Битва при Цере — первая победа союзников в войне Архівавана 31 сакавіка 2016.. — Международное радио Сербии. (рас.)
- ^ Начало боевых действий; битва при Цере Архівавана 2 снежня 2014. (рас.)
- ^ Смирнов И. Первое поражение кайзеровского блока в первой мировой войне: битва при Цере Архівавана 19 лютага 2015.. (рас.)
- ^ Stevenson, David (2004). Cataclysm: The First World War as Political Tragedy. New York: Basic Books. ISBN 978-0-7867-3885-4.
- ^ Radan, Peter; Pavković, Aleksandar (1997). The Serbs and Their Leaders in the Twentieth Century. Farnham: Ashgate. ISBN 978-1-85521-891-8.
- ^ Jordan, David (2008). The Balkans, Italy & Africa 1914—1918: From Sarajevo to the Piave and Lake Tanganyika. London: Amber Books. ISBN 978-1-906626-14-3.
- ^ Mitrović, Andrej (2007). Serbia’s Great War, 1914—1918. West Lafayette, Indiana: Purdue University Press. ISBN 978-1-55753-477-4.
- ^ Glenny, Misha (2012). The Balkans: 1804—2012. London: Granta Books. ISBN 978-1-77089-273-6.
- ^ Pavlowitch, Stevan K. (2002). Serbia: The History of an Idea. New York: New York University Press. ISBN 978-0-8147-6708-5].
Вонкавыя спасылка
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- Dmitar Tasić Warfare 1914—1918 (South East Europe)
- Гадавіна бітвы пры Цэры Архівавана 27 сакавіка 2016.