Брысбэйн (рака)
Брысбэйн | |
Brisbane River | |
Рака Брысбэйн у аднайменным горадзе | |
Агульныя зьвесткі | |
---|---|
Выток | каля Нананга |
Вусьце | Заліў Марэтон |
Вышыня вусьця | 0 м |
Краіны басэйну | Аўстралія |
Вобласьці | Кўінзлэнд |
Даўжыня | 344 км |
Плошча басэйну | 13 600 км² |
Брысбэйн (па-ангельску: Brisbane River) — рака ў Кўінзлэндзе (Аўстралія).
Даўжыня ракі — 344 км, плошча басэйну каля 13,6 тыс. км². Вытокі разьмешчаны ў раёне гораду Нананга. Далей да Брысбэйну рака працякае ў паўднёвым напрамку, у ніжнім цячэньні рэчышча зьвілістае. Вусьце ракі — заліў Марэтон, ва ўсходнім Брысбэйне.
У месцы ўпадзеньня ракі ў заліў знаходзяцца мангравыя зарасьнікі. Брысбэйн багаты рыбай, гэта адзін зь некалькіх арэалаў рагазуба, эндэмікаў Кўінзлэнду[1].
У нізоўях ракі часта адбываюцца паводкі, пэрыядычна — катастрафічныя. Апошняя наймацнейшая паводка адбылася ў студзені 2011 году[2][3].
Праз раку пабудавана 16 буйных мостаў і адзін тунэль пад вадой. Большасьць мостаў разьмешчана ў Брысбэйне.
Крыніцы
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- ^ The Australian. News Limited. 2008-01-03
- ^ Hubert Chanson (2011). «The 2010—2011 Floods in Queensland (Australia): Observations, First Comments and Personal Experience». La Houille Blanche (Paris: Societe Hydrotechnique de France) (1): 5-11. ISSN 0018-6368
- ^ Паводка ў Аўстраліі: жыхароў Брысбена просяць бегчы
Вонкавыя спасылкі
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Брысбэйн (рака) — сховішча мультымэдыйных матэрыялаў