Перайсьці да зьместу

Белагруды мядзьведзь

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Белагруды мядзьведзь
Белагруды (Гімалайскі) мядзведзь
Клясыфікацыя
ЦарстваЖывёлы
ПадцарстваЭўмэтазоі
ТыпХордавыя
ПадтыпХрыбетныя
НадклясаЧатырохногія
КлясаСысуны
ПадклясаЗьвяры
НадатрадPlacentalia
АтрадДрапежныя
ПадатрадСабакападобныя
СямействаМядзьведзевыя
РодUrsus
ВідБелагруды мядзьведзь
Бінамінальная намэнклятура
Ursus thibetanus

Белагруды мядзьведзь, таксама Гімалайскі або Чорны мядзьведзь (Ursus thibetanus) — сысун атрада драпежных. Белагрудага мядзьведзя некаторыя дасьледчыкі вылучаюць у асобны род Selenarctos, «месяцовы мядзьведзь».

Белагруды мядзьведзь па велічыні амаль удвая меншы за бурага і адрозьніваецца ад яго больш стройным целаскладам, тонкай востраносай пысай, вялікімі акруглыя вушамі; пярэднія лапы мацнейшыя заднія. Самцы гэтага віду 150—170 см даўжынёй, вышыня ў карку каля 80 см, важаць 120—140 кг. Саміцы прыкметна драбнейшыя.

Поўсьць кароткая, бліскучая, шаўкавістая; звычайна чорная, але сустракаюцца асобіны бураватага або рудога колеру. На грудзях заўсёды ёсьць белая, часам з жаўтаватым адценьнем пляма ў форме літары V; яна нагадвае паўмесяц, і менавіта з-за яго Гімалайскага мядзьведзя называюць «месяцовым».