Аталянта Бэргама
Аталянта | ||||||
Поўная назва | Atalanta Bergamasca Calcio | |||||
---|---|---|---|---|---|---|
Заснаваны | 1907 | |||||
Горад | Бэргама, Італія | |||||
Стадыён |
Гэвіс Стэдыюм Умяшчальнасьць: 26 562 | |||||
Прэзыдэнт | Антоніё Пэркасі[d] | |||||
Галоўны трэнэр | ||||||
Чэмпіянат | Сэрыя А | |||||
· 2023—2024 | 4 месца | |||||
| ||||||
Галерэя здымкаў у Вікісховішчы atalanta.it (італ.) |
«Аталя́нта» (па-італьянску: Atalanta Bergamasca Calcio) — італьянскі футбольны клюб з гораду Бэргама, які месьціцца ў правінцыі Лямбардыя. Мянушку «нэрадзуры» яны арымалі дзякуючы выступам у кашулях зь сіне-чорнымі вэртыкальнымі палосамі, а таксама чорным трусам і чорным шкарпэткам.
Хатнія матчы клюб праводзіць на стадыёне «Гэвіс Стэдыюм», які здольны зьмясьціць 26 562 чалавек[2]. У Італіі «Аталянту» часам называюць «каралева правінцыйных клюбаў» (італ. Regina delle provinciali) каб падкрэсьліць той факт, што клюб гістарычна зьяўляецца адным з найлепшых сярод камандаў, якія не базуюцца ў вялікіх гарадах краіны.
У сэзоне 2010—2011 гадоў клюб атрымаў заахвочваньне ў Сэрыю А. «Аталянта» дасягала паўфіналу Кубка ўладальнікаў кубкаў у 1988 годзе, калі яшчэ выступала ў другім па значнасьці дывізіёне Італіі. Гэта па-ранейшаму зьяўляецца лепшым паказчыкам выступу клюбаў не зь першага дывізіёну ў буйных турнірах УЭФА, то бок такі ж вынік мае й ангельскі «Кардыф Сіці».
Гісторыя
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Першым футбольным клюбам гораду Бэргама быў ФК «Бэргама», заснаваны ў 1903 годзе швайцарскімі імігрантамі й выступаў у зоне Лямбардыі чэмпіянату Італіі. 17 кастрычніка 1907 году група ў складзе Эўджэніё Ўр’ё, Джуліё й Фэручча Амаці, Алясандра Фарліні й Джавані Рабэрці ўтварыла спартовае таварыства «Аталянта», якое атрымала сваю назву ў гонар гераіні старажытнагрэцкай міталёгіі. У 1913 годзе ў грамадзтве была ўтворана футбольная сэкцыя, а ў 1914 годзе «Аталянта» была прызнаная Італьянскай фэдэрацыяй футболу й пачала ўдзельнічаць у другой групе чэмпіянату Лямбардыі. У 1920 годзе каманда паднялася ў першую групу.
Раней, у лютым 1920 году спартовае таварыства «Аталянта» й спартова-фэхтавальнае таварыства «Бэргамаска», якія паглынулі ў 1913 годзе ФК «Бэргама», аб’ядналіся ў футбольны клюб «Аталянта». Быў прыняты кампрамісны чорна-сіні варыянт колераў клюбу (колеры таварыства «Аталянта» былі чорна-белымі, а таварыства «Бэргамаска» — сіне-белымі). Першым трэнэрам стаў натуралізавы аргентынец Чэзарэ Лёвацьці.
У 1928 годзе спэцыяльна для клюбу быў пабудаваны стадыён, названы ў гонар фашыста Марыё Бруманы, пазьней перайменаваны ў «Атлеці Адзуры д’Італія». У дэбютным сэзоне 1928—1929 гадоў у нацыянальным чэмпіянаце «Аталянта» стала толькі 14-й у сваёй падгрупе й на наступны год была разьмеркавана ў створаную Сэрыю B. У сэзоне 1932—1933 гадоў з-за праблемаў зь фінансаваньнем «Аталянта» ледзь не зьнялася з чэмпіянату. Толькі дзякуючы продажу ў «Амбразыяну-Інтэр» галкіпэра зборнай Карлё Чэрэзолі клюбу ўдалося дагуляць турнір.
Першы раз трапіць у Сэрыю А атрымалася ў 1937 годзе, аднак паводле вынікаў гэтага году «Аталянта» вярнулася назад у Сэрыю B, але пры гэтым здолела зарабіць 120 тысячаў лір на продажы ў «Рому» свайго найлепшага паўабаронцы Джузэпэ Баномі. Пасьля клюб часьцяком зарабляў на продажы сваіх лідэраў у вядучыя каманды краіны. Вяртаньне ў эліту адбылося ў 1940 годзе. «Аталянта» трывала замацавалася ў Сэрыі А і набыла рэпутацыю «правінцыйнага жаху». У 1948 годзе бэргамаскі пад кіраўніцтвам Іва Фіярэнтыні занялі рэкордны для сябе пяты радок у чэмпіянаце. У 1952 годзе «Аталянта» адзначылася чарговым гучным продажам: швэдзкі форвард Гасэ Епсан быў прададзены ў «Напалі» за 105 млн лір, для чаго спатрэбіўся ўдзел мэра гораду. У 1955 годзе матч «Аталянты» супраць «Трыестыны» быў паказаны па тэлебачаньні ўпершыню ў гісторыі бэргамскага клюбу.
Праз тры гады каманда змагалася за выжываньне, але была прымусова адпраўлена ў Сэрыю B «за парушэньне спартовых прынцыпаў», у 1960 годзе бэргамаскі былі рэабілітаваныя, але да таго часу яны ўжо й так вярнуліся ў Сэрыю А. 2 чэрвеня 1963 году на поле мілянскага Сан-Сыра «Аталянта» заваявала першы трафэй у сваёй гісторыі, абыграўшы ў фінале Кубка Італіі «Тарына» зь лікам 3:1, дзякуючы хет-трыку будучага чэмпіёна Эўропы й віцэ-чэмпіёну сьвету Анджэлё Дамэнгіні. У наступным сэзоне адбыўся дэбют у Кубку ўладальнікаў кубкаў, дзе ў першым раўндзе ў дадатковы час гульцы бэргамскага клюбу саступілі будучаму пераможцу — лісабонскаму «Спортынгу».
Дасягненьні
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- Уладальнік Кубка Італіі:
- 1963
- Пераможца Ліга Эўропы:
- 2024
Склад
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- Актуальны на 12 верасьня 2024 году
|
|
Крыніцы
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- ^ https://www.transfermarkt.com/-/mitarbeiterhistorie/verein/800
- ^ Stadio Atleti Azzurri d'Italia (анг.). Atalanta - Bergamo. Праверана 20 сьнежня 2020 г.