Перайсьці да зьместу

Андора

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Андора
Principat d'Andorra
Сьцяг Андоры Герб Андоры
Сьцяг Герб
Нацыянальны дэвіз: Virtus Unita Fortior
Дзяржаўны гімн: «El Gran Carlemany, Mon Pare»
Месцазнаходжаньне Андоры
Афіцыйная мова Каталёнская
Сталіца Андора ля Вэлья
Найбуйнейшы горад Андора ля Вэлья
Форма кіраваньня Княства
Joan Enric Vives Sicília
Эманюэль Макрон
Хавіер Эспат Самора
Плошча
 • агульная
 • адсотак вады
191-е месца ў сьвеце
467.63 км²
нязначны
Насельніцтва
 • агульнае (2014)
 • шчыльнасьць
201-е месца ў сьвеце
85 082[1]
144,5/км²
Этнічны склад гішпанцы (50%), каталёнцы (29%), французы (8%), партугальцы (7%), брытанцы (2%)[2]
Канфэсійны склад каталікі (94%)[2]
Пісьменнасьць болей 99%[2]
СУП
 • агульны (2008)
 • на душу насельніцтва
155 месца ў сьвеце
$4.510 млрд[3]
$53 383
Валюта Эўра (EUR)
Часавы пас
 • улетку
CET (UTC+1)
CEST (UTC+2)
Незалежнасьць
 -Заснаваная

1278
Аўтамабільны знак ?
Дамэн верхняга ўзроўню .ad
Тэлефонны код +376
Мапа Андоры
Мапа Андоры

Княства Андора (па-каталёнску: Principat d’Andorra, па-француску: Principauté d’Andorre, па-гішпанску: Principado de Andorra) — малая, сухапутная краіна ў паўднёва-заходняй Эўропе, мяжуе з Францыяй і Гішпаніяй.

Самыя раньнія археалягічныя знаходкі, якія сьведчаць аб існаваньні чалавека ў Андоры, датуюцца часам першага ледніковага пэрыяду. Керамічныя вырабы, ланцугі і іншыя прылады сьведчаць аб засяленьні рэгіёну яшчэ да пачатку бронзавага веку. Іншыя археалягічныя знаходкі — гэта каменныя гравюры каля Ардына (Ordino), пячорны жывапіс у Ла Рока дэ лес Брукс (La Roca de les Bruixes). Першыя згадкі пра насельнікаў далін ўпершыню зьявіліся ў тэксьце грэцкага гісторыка Палібіюса ў (2 стагодзьдзе да нашай эры). Палібіюс апісаў пераправу Ганібала праз Пірынэі і ў сувязі з гэтым гістарычным выпадкам нагадаў пра плямёны андазінаў.

У Сярэднявеччы жыхары Андоры змагаліся з маўрамі. За гэта Карл Вялікі дараваў ім правы гораду. Потым горад перайшоў ва ўласнасьць графа з Ургеля, а ў 1133 годзе перайшоў ва ўладаньне Ўргельскага біскупа. У ХІІ стагодзьдзі горад стаў цэнтрам спрэчак паміж біскупамі і францускімі графамі з Фоікс. У 1278 годзе канфлікт быў вырашаны і ўладарамі гораду сталі адначасова гішпанскі біскуп і францускі граф. У 1419 годзе жыхары гораду атрымалі права на ўласны парлямэнт, які называўся Тэрытарыяльная Рада (Consell de la Terra), які пазьней быў пераўтвораны ў Генэральную Раду (Consell General). У 1607 годзе францускі кароль Генрых ІV выдаў эдыкт, згодна зь якім яму перадаваліся правы на ўладаньне горадам ад графа Фоіцкага.

У 18121813 годзе напалеонаўская Францыя заняла Каталёнію, падзяліўшы яе на дэпартамэнты. У гэты пэрыяд Андора ўваходзіла ў склад аднаго з гэтых дэпартамэнтаў (départament de Sègre).

У 1933 годзе Францыя зноў заняла Андору. З 1936 да 1940 г.г. у Андоры знаходзіўся францускі гарнізон, з мэтай блякаваць наступствы гішпанскай грамадзянскай вайны. Пад час Другой Сусьветнай вайны Андора заставалася нэўтральнай, але толькі ў 1958 годзе падпісала мірную дамову з Германіяй пасьля Першай Сусьветнай вайны, зь якой яна заставалася фармальна ў стане вайны да гэтага часу.

У 1993 годзе Андора стала ўдзельніцай ААН.

Андора зьяўляецца канстытуцыйнай манархіяй. Функцыі кіраўніка дзяржавы выконвае адначасова: з боку Францыі (прэзыдэнт Францыі) і з боку Гішпаніі (біскуп гішпанскі). Заканадаўчая ўлада належыць Генэральнай Радзе, якая складаецца з 28 дэпутатаў. Дэпутаты выбіраюцца ва ўсеагульных выбарах.

Адміністрацыйны падзел

[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]
Адміністрацыйны падзел Андоры

Тэрыторыя Андоры дзеліцца на 7 парокій:

Андора знаходзіцца ў Пірэнэях, і зьяўляецца горнай краінай (большая частка краіны — гэта ўзвышшы і горы). Сярэдняя вышыня паверхні складае 1 996 м над узроўнем мора. Самай высокай кропкай Андоры зьяўляецца гара Пік Альт дэ ла Кома Пэдроса (2 946 м), а самай нізкай кропкай зьяўляецца рака Рыў Рунэр (840 м) на мяжы з Гішпаніяй. Клімат Андоры — міжземнаморскі. Самая даўгая рака — Валіра, якая зьяўляецца прытокам гішпанскай ракі Сэгрэ. У Андоры знаходзяцца радовішчы жалеза, медзі, волава.

Да 1970-х г.г. Андора заставалася беднай, сельскагаспадарчай краінай. У наступныя гады, эканамічныя зьмены мадэрнізавалі будову эканомікі гэтай мінікраіны. Сюды перасялілася каля 30 тыс. мігрантаў, якія працуюць практычна ва ўсіх галінах актыўна разьвіваючайся эканомікі. Асаблівае разьвіцьцё атрымаў турызм і банкаўскі сэктар. 80% нацыянальнага прыбытку забясьпечвае турызм. Штогод сюды прыязджае 9 млн турыстаў. Дзякуючы мяккім фіскальным і мытным законам Андора стала папулярнай афшорнай зонай, у якой хутка разьвіваецца банкаўскі сэктар, а так сама хутка будуюцца штаб кватэры прамысловых кампаній.

У 1970-х гадах колькасьць насельніцтва краіны ацэньвалася ў 22 тыс. чалавек, амаль усе зь якіх былі андорцамі. Хуткі эканамічны рост краіны, асабліва турыстычнага сэктару, выклікаў значны ўзрост мігрантаў, якія ў 2002 годзе склалі 62% насельніцтва (зь якіх 26 тыс. — гішпанцы, 7 тыс. — партугальцы, 4,3 тыс. — французы). Андорцы сталі нацыянальнай меншасьцю ва ўласнай краіне. Дзяржаўнай мовай зьяўляецца каталонская, але большасьць насельніцтва выкарыстоўвае гішпанскую і францускую. Сярэдняя шчыльнасьць насельніцтва складае 150 чал. на км², але амаль усё насельніцтва жыве ў даліне ракі Энваліры, дзе знаходзіцца сталіца Андоры. Асноўнай рэлігіяй зьяўляецца каталіцызм. Амаль усё насельніцтва займаецца абслугоўваньнем турыстаў, а так сама занятыя ў банкаўскім сэктары.

  1. ^ "CIA World Factbook entry: Andorra". Cia.gov. Праверана 26 жніўня 2012.
  2. ^ а б в Die Welt. Atlas & Almanach. Freitag & Berndt, 1999. (ням.)
  3. ^ "Andorra 2008, Departament d'estadística d'Andorra". Estadistica.ad.

Вонкавыя спасылкі

[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Андорасховішча мультымэдыйных матэрыялаў