Перайсьці да зьместу

Альмэрыя (футбольны клюб)

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Альмэрыя
Поўная назва Unión Deportiva Almería, S.A.D.
Заснаваны 1989
Горад Альмэрыя, Гішпанія
Стадыён Эстадыё дэль Мэдытэранэра
Умяшчальнасьць: 21 350
Кіраўнік Туркі эль-Шэйх[d]
Галоўны трэнэр
Чэмпіянат Сэгунда
 · 2023—2024 Ля Ліга, 19 месца (паніжэньне)
Хатнія колеры
Выязныя колеры
Галерэя здымкаў у Вікісховішчы
udalmeriasad.com

«Альмэры́я» (па-гішпанску: Unión Deportiva Almería) ― гішпанскі футбольны клюб з аднайменнага гораду й правінцыі Андалюзія. Клюб быў заснаваны ў 1989 годзе. Яшчэ з 1979 па 1981 год існавала каманда «Альмэрыя», але яна зьнікла ў 1982 годзе, ёсьць меркаваньні што сучасная «Альмэрыя» спадкаемца гэтай каманды. Ад самага пачатку з 1989 году клюб зваўся Almería Club de Fútbol, але ў 2001 годзе назва была зьменена на Unión Deportiva Almería.

Клюб шмат часу правёў у ніжэйшых лігах пакуль у сэзоне 2006―2007 гадоў не атрымаў квіток у вышэйшы дывізіён. У 2011 годзе клюб вылецеў зь Ля Лігі, упершыню ў сваёй гісторыі, аднак, паводле вынікаў сэзону 2012—2013 гадоў клюб зноўку атрымаў права ўдзел у наймацнейшай лізе краіны.

Першай камандай з гораду быў клюб «Альмэрыя». Тая каманда гуляла ў Ля Лізе паміж 1979 і 1981 гадамі, але зьнікла ў 1982 годзе. У 1989 годзе быў створаны новы футбольны клюб «Альмэрыя» (гішп. Almería Club de Fútbol), які ў 2001 годзе быў перайменаваны ў аб’яднаны спартовы клюб Альмэрыі (гішп. Unión Deportiva Almería). Пасьля сэзону ў другім дывізіёне клюб быў паніжаны да трэцяга, а потым і чацьвертага дывізіёну.

Правёўшы некалькі сэзонаў у другім узроўні, «Альмэрыя» ўпершыню дамаглася выхаду ў Ля Лігу паводле вынікаў сэзону 2006―2007 гадоў, калі клюб заняў выніковы другі радок у розыгрышы Сэгунды. У першым сэзоне клюб заняў 8-е месца, дзякуючы добрай гульні, пад кіраўніцтвам Унай Эмэры, і гульні нападніка Альвара Нэгрэда, які забіў у тым сэзоне 13 мячоў.

Пасьля таго як Эмэры зьехаў у «Валенсію» наступным трэнэрам быў прызначаны Гансалё Арканада, які, аднак, быў звольнены 21 сьнежня 2008 году, пасьля сэрыі дрэнных вынікаў. Новы мэксыканскі спэцыяліст Уга Санчэс узяўся за працу на пасадзе галоўнага трэнэра й здолеў праціснуць клюб ў сярэдзіну турнірнай табліцы.

У сэзоне 2010―2011 гадоў «Альмэрыя» дайшла да паўфіналу Кубка Гішпаніі, упершыню ў сваёй гісторыі[2]. У лізе, аднак, клюб ня здолеў утрымацца, вылецеўшы з найвышэйшага дывізіёну пасьля чатырох гадоў удзелаў у ім. У тым жа сэзоне «Альмэрыя» атрымала зьнішчальную паразу ад «Барсэлёне» зь лікам 0:8, прычым матч праходзіў у Андалюзіі. Пасьля гэткай буйной паразы з працы быў звольнены галоўны трэнэр андалюзійцаў Хуан Мануэль Лільлё.

Зьмены дывізіёнаў

[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Вонкавыя спасылкі

[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]