Інгмар Бэргман
Эрнст І́нгмар Бэ́ргман (па-швэдзку: Ernst Ingmar Bergman [ˈɪŋmar ˈbærjman] ; 14 ліпеня 1918, Упсала, Швэцыя — 30 ліпеня 2007, Форэ, Швэцыя) — знакаміты швэдзкі рэжысэр тэатру і кіно, сцэнарыст, уладальнік шматлікіх кінаўзнагародаў, сярод якіх Залатая пальмавая галіна, Залаты мядзьведзь. Ягоныя фільмы тройчы атрымоўвалі Оскар у намінацыі «найлепшыя фільмы на замежнай мове». Вызнаваўся за прыхільніка ідэяў экзыстэнцыялізму. У ягоных фільмах здымаліся самыя знакамітыя акторы Швэцыі, сярод якіх Макс фон Сюдаў, Бібі Андэрсан, Ліф Ульман.
Філіп Фрэнч называў Бэргмана адным з найвялікшых прадстаўнікоў мастацтва XX стагодзьдзя, якія знайшлі спосаб у літаратуры і сцэнічным мастацтве аднавіць і паставіць пад сумнёў чалавечы стан[3].
Біяграфія
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Эрнст Інгмар Бэргман нарадзіўся 14 ліпеня 1918 году ва Ўпсале, Швэцыя[4]. Ён быў сынам Эрыка Бэргмана, лютэранскага сьвятара, а пазьней капеланам караля Швэцыі, і ягонай жонкі Карын, якая працавала ў мэдыцыне і мела валёнскія карані[5]. Будучы рэжысэр гадаваўся разам са сваім старэйшым братам Дагам і сястрой Маргарэтай у атачэньні рэлігійнага выхаваньня, бо ягоны бацька меў даволі кансэрватыўны погляд на выхаваньне. Інгмара зачынялі ў цёмнае шафе, за розныя правіны, як то змочваньне ложку.
У хлопчыка вельмі рана выявілася цікавасьць да тэатра і кінэматографа. Яшчэ ў веку дзевяці гадоў ён прадаў свой цацачны набор цынавых жаўнерчыкаў дзеля таго, каб набыць фантаскоп. Цягам году ён стварыў уласны сьвет, гуляючы з фантаскопам. Ён складаў уласныя сцэнары, гуляўся з марыянэткамі ды рабіў асьвятляльныя эфэкты, ладзячы лялечныя пастаноўкі спэктакляў Аўгуста Стрындбэрга, дзе прамаўляў за ўсіх пэрсанажаў[6]. Падлеткам Бэргман навучаўся ў Пальмгрэмавай школе, але школьныя гады былі для хлопца нешчасьлівымі[7], пазьней ён зь незадавальненьнем узгадваў сваой школьны час. У лісьце 1944 году пра фільм «Пакута», які выказаў думку наконт стану швэдзкіх гімназіяў[8]. У адказ дырэктар школы Гэнінг Гокансан прыгадаў, што Бэргман быў праблемным дзіцём[9]. Бэргман на гэта адказаў, што яму моцна не падабаўся акцэнт на хатніх заданьнях і іспытах.
У 1934 годзе ў веку 16 гадоў хлопца накіравалі ў Нямеччыну, каб ён бавіў час у свае летнія канікулы зь сябрамі сям’і. Ён прысутнічаў на нацысцкай імпрэзе ў Ваймары, на якім пабачыў Адольфа Гітлера. Пазьней рэжысэр узгадваў пра візыт у Нямеччыну, апавядаючы, як нямецкая сям’я ўсчапіла партрэт Гітлера на сьцяну ля ягонага ложка, і што на працягу многіх гадоў ён быў на баку Гітлера, захапляючыся ягонымі посьпехамі і смуткуючы пры ягоных паразах[10]. Бэргман адзначаў, што Гітлер быў неверагодна харызматычным, здольным захапіць натоўп. Нацызм падаваўся хлопцу вясёлым і маладым[11] . Бэргман адбыў абавязковую вайсковую службу ў Швэцыі ў два этапы, кожны зь якіх цягнуўся пяць месяцаў[12].
Бэргман скончыў Стакгольмскі ўнівэрсытэт, дзе вывучаў літаратуру і гісторыю мастацтваў, з 1940 году працаваў асыстэнтам рэжысэра ў Каралеўскім драматычным тэатры ў Стакгольме. З 1942 годзе займаў пасаду рэдактара сцэнараў у кінакампаніі Svensk Filmindustri. У 1944 годзе Бэргман здабыў пасаду памочніка рэжысэра ў фільме «Пакута» (Hets) Альфа Шобэрга, зьнятым, да таго ж, паводле ягонага асабістага сцэнару.
Першым фільмам Бэргмана-кінарэжысэра сталася «Крыза» (1946). Усяго на ягоным рахунку – болей за 40 мастацкіх стужак, зьнятых для кіно і тэлебачаньня, прыкладна з тузін напісаных кінасцэнароў і вялікая колькасьць тэатральных пастановак (як сцэнічных, так і радыйных). Цягам жыцьця ён працаваў дырэктарам тэатраў у Гётэборгу, Мальмё, Стакгольме ды Мюнхэне.
З пачатку 1960-х Бэргман жыў на востраве Форэ ля Готлянду. У 1976 годзе яго несправядліва зьвінавацілі ў адхіленьні ад выплаты падаткаў і арыштавалі. Пасьля вызваленьня, нягледзячы на прынесеныя прабачэньні, Бэргман вырашыў болей не працаваць у Швэцыі, зачыніў сваю кінастудыю ды зьехаў у Нямеччыну. Вярнуўся ён толькі летам 1978, але ажно да 1984 году выконваў абавязкі дырэктара Residenztheater у Мюнхэне.
Сваю рэжысэрскую кар’еру ў тэатры Бэргман скончыў у 2002, у кіно — у 2004. Апошнім фільмам для яго стаў аўтабіяграфічны «Востраў Бэргмана», які ён зьняў разам з Мары Нірэрод на ўлюбёным Форэ.
Выбраная фільмаграфія
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- 1946: Дождж над нашым каханьнем (Det regnar på vår kärlek)
- 1952: Жанчыны ў чаканьні (Kvinnors väntan)
- 1953: Лета з Монікай (Sommaren Med Monika)
- 1956: Сёмая пячатка (Det Sjunde Inseglet)
- 1957: Сунічная паляна (Smultronstället)
- 1958: На валаску ад жыцьця (На краі жыцьця/Nära livet)
- 1958: Твар (Ansiktet)
- 1960: Крыніца дзяўчыны (Jungfrukällan)
- 1961: Празь цьмянае шкло (Såsom i en spegel)
- 1964: Нічога ня кажучы пра жанчын (För att inte tala om alla dessa kvinnor)
- 1964: Пэрсона (Persona)
- 1964: Захапленьне Анны (En Passion)
- 1972: Шэпт і крыкі (Viskningar Och Rop)
- 1973: Сцэны зь сямейнага жыцьця (Scener ur ett äktenskap)
- 1975: Чароўная флейта (Trollflöjten)
- 1976: Тварам да твара (Ansikte Mot Ansikte)
- 1978: Восеньская саната (Höstsonaten)
- 1982: Фані і Аляксандар (Fanny Och Alexander)
- 1984: Пасьля рэпэтыцыі (Efter repetitionen)
- 2003: Сарабанда (Saraband)
Сцэнары нерэалізаваныя і напісаныя для іншых рэжысэраў
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- Нядзельнае дзіця (фільм зьняў Д. Бэргман)
- Справа душы (нерэалізаваны)
- Каханьне без палюбоўнікаў (нерэалізаваны)
- Няверныя (1997, фільм у 2000 годзе зьняла Ліф Ульман)
Найбольш значныя тэатральныя пастаноўкі
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- Тэнэсі Ўільямз. «Котка на распаленым даху».
- Аўгуст Стрындбэрг. «Эрык XIV».
- 1957 — Г. Ібсэн «Пэр Гюнт».
- 1957 — Ж.-Б. Мальер «Мізантроп» (у Мальмё).
Глядзіце таксама
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Крыніцы
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- ^ а б в г д е ё Lundy D. R. Ingmar Bergman // The Peerage (анг.)
- ^ Каталёг Нямецкай нацыянальнай бібліятэкі (ням.)
- ^ French, Philip (5 August 2007). «Twin visionaries of a darker art». The Observer.
- ^ Steene 2005. С. 23.
- ^ Gado 1986. С. 374.
- ^ Rothstein, Mervyn (31.07.2007). «Ingmar Bergman, Master Filmmaker, Dies at 89». The New York Times.
- ^ Steene 2005. С. 33.
- ^ Gado 1986. С. 59.
- ^ Macnab, Geoffrey (2009). «Ingmar Bergman: The Life and Films of the Last Great European Director». I.B. Tauris. — ISBN 978-0857713575.
- ^ Ingmar Bergman (2007). «The Magic Lantern». Chicago: University of Chicago Press. — ISBN 978-0-226-04382-1.
- ^ «Bergman admits Nazi past». BBC News.
- ^ Peter Ohlin (2009). «Bergman’s Nazi Past». Scandinavian Studies. 81(4): 437-474.
Літаратура
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- Gado, Frank The Passion of Ingmar Bergman. — Duke University Press, 1986. — ISBN 0822305860
- Steene, Birgitta Ingmar Bergman: A Reference Guide. — Amsterdam: Amsterdam University Press, 2005. — ISBN 9789053564066
Вонкавыя спасылкі
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- Андрэй Расінскі пра Бэргмана. Наша Ніва.
- Фундацыя імя Інгмара Бэргмана (швэд.) (анг.).
- Нарадзіліся 14 ліпеня
- Нарадзіліся ў 1918 годзе
- Памерлі 30 ліпеня
- Памерлі ў 2007 годзе
- Пахаваныя ў Швэцыі
- Выпускнікі Стакгольмскага ўнівэрсытэту
- Ляўрэаты прэміі «Сэзар»
- Ляўрэаты Імпэратарскай прэміі Японіі
- Сябры Амэрыканскай акадэміі мастацтваў і навук
- Швэдзкія кінарэжысэры
- Швэдзкія тэатральныя рэжысэры
- Сцэнарысты
- Нарадзіліся ва Ўпсале
- Памерлі ў Форэ