Ізабэль Гулар
Выгляд
Ізабэль Гулар | |
Ізабэль Гулар | |
Дата нараджэньня | 23 кастрычніка 1984 (40 гадоў) |
---|---|
Месца нараджэньня | Сан-Паўлу, Бразылія |
Рост | 177 см |
Грудзі | 83 см |
Стан | 60 см |
Сьцёгны | 89 см |
Колер валасоў | брунэтка |
Вочы | гнядыя |
Ізабэль Гулар (поўнае імя — Марыя Ізабэль Гулар Дурада) — бразыльская супэрмадэль, больш вядомая як адна з Victoria's Secret Angels.
Біяграфія
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Ізабэль нарадзілася 23 кастрычніка 1984 году ў Сан-Паўлу, Бразылія. У яе італьянскія і бразыльскія карані, у сям’і, акрамя яе, чатыры браты і адна сястра.
У 14 гадоў пераехала ў сталіцу штату Сан-Паўлу, дзе пачала працаваць мадэльлю. Удзельнічала ў паказах Oscar de la Renta, Valentino, Chanel, Michael Kors, Ralph Lauren і Stella McCartney. Ізабэль здымалася для вокладак такіх часопісаў, як GQ, Vogue, L’Offciel, Marie Claire і Esquire.
Першае зьяўленьне на Victoria's Secret Fashion Show адбылося ў 2005 годзе, а ўжо ў 2006 годзе яна была ў складзе «анёлаў» Victoria's Secret.