Ігналіна
Ігналіна | |||||
лет. Ignalina | |||||
| |||||
Першыя згадкі: | 1810 | ||||
Горад з: | 1950 | ||||
Краіна: | Летува | ||||
Павет: | Уцянскі | ||||
Плошча: | 6,9 км² | ||||
Вышыня: | 165 м н. у. м. | ||||
Насельніцтва (2018) | |||||
колькасьць: | 5053 чал. | ||||
шчыльнасьць: | 732,32 чал./км² | ||||
Часавы пас: | UTC+2 | ||||
летні час: | UTC+3 | ||||
Геаграфічныя каардынаты: | 55°20′24″ пн. ш. 26°9′24″ у. д. / 55.34° пн. ш. 26.15667° у. д.Каардынаты: 55°20′24″ пн. ш. 26°9′24″ у. д. / 55.34° пн. ш. 26.15667° у. д. | ||||
Ігналіна | |||||
Галерэя здымкаў у Вікісховішчы | |||||
http://www.ignalina.lt/ |
Ігналі́на (па-летувіску: Ignalina, па-польску: Ignalino) — горад у паўночна-ўсходняй Летуве ва Ўцянскім павеце. Горад зьяўляецца адміністрацыйным цэнтрам Ігналінскага раёну. Колькасьць насельніцтва складае каля 6,5 тыс. чалавек. У навакольлі гораду ў 1974 годзе быў утвораны Аўкштоцкі нацыянальны парк плошчай 21 100 га, у якім існуюць шматлікія азёры (каля 100), і старажытныя лясы. Горад адносіцца да этнаграфічнага рэгіёну Аўкштота.
Назва гораду паходзіць ад папулярных у Летуве імёнаў Ігнас і Ліна.
Ігналіна быў заснаваны ў 1810 годзе, пасьля акупацыі мясцовых земляў Расейскай імпэрыяй. Хуткае разьвіцьцё горад атрымаў пасьля таго, як тут прайшла чыгунка Варшава — Санкт-Пецярбург у 1866 годзе. У канцы ХІХ стагодзьдзя горад быў вядомы сваёй прамысловасьцю, але ў нашы дні значна большае разьвіцьцё атрымаў турызм у Нацыянальны парк.
Ад назвы гораду ўзяла назву пабудаваная ў часы СССР Ігналінская атамная станцыя чарнобыльскага тыпу (РБМК-1500). Разам з электрастанцыяй быў пабудаваны горад Вісагіня, у якім жывуць працоўныя электрастанцыі.