Перайсьці да зьместу

Є

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Літара кірыліцы ўкраінская (круглая) Е
Єє
Выява
  Ђ Ѓ Е Ё Є Ж Ӂ Ѕ З  
Зьвесткі
Тып асноўная кірыліца, альфабэтны;
Гук [je], []
Назва ў Юнікодзе
cyrillic capital letter ukrainian ye
cyrillic small letter ukrainian ye
Юнікод Є: U+0404
є: U+0454
HTML Є‎: &#1028, &#x404
є‎: &#1108, &#x454
UTF-16 Є‎: 0x404
є‎: 0x454
URL-код Є: %D0%84
є: %D1%94
усе сымбалі · лацінка · кірыліца · грэцкія · дыякрытыкі · валюты · дапамога

Є, є (круглая е, таксама ўкраінская е; курсіў: Є є) — восьмая літара сучаснага ўкраінскага альфабэту, ужываецца таксама ў хантыйскім і царкоўнаславянскім альфабэтах; да сярэдзіны XIX стагодзьдзя ўваходзіла ў альфабэт сэрбскае мовы.

Ранейшае напісаньне Є паходзіць з кірыліцы і ўжывалася ў пачатку словаў і пасьля галосных; адпавядае лігатуры (Ѥ, ѥ), дзе была ў найстаражытнейшых помніках славянскага пісьменства. Такое адрозьненьне напісаньняў Е і Є было асабліва характэрным для ўкраінскага кніжнага пісьма. Адасабленьне напісаньня асобнай літары для Є першым зьявілася ў сэрбскім (у сярэдзіне XVIII стагодзьдзя) альфабэце, дзе выкарыстоўвалася да прававапісу Вука Караджыча сярэдзіны XIX стагодзьдзя; заменена спалучэньнем је.

Лічбавае значэньне

[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

У стараславянскай і царкоўнаславянскай мовах Є мае значэньне лічбы — 5.