Перайсьці да зьместу

Конрад Гудзігердавіч

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Гэта актуальная вэрсія старонкі Конрад Гудзігердавіч, захаваная ўдзельнікам Kazimier Lachnovič (гутаркі | унёсак) у 22:31, 13 красавіка 2024. Гэты адрас зьяўляецца сталай спасылкай на гэтую вэрсію старонкі.
(розьн) ← Папярэдняя вэрсія | Цяперашняя вэрсія (розьн) | Наступная вэрсія → (розьн)
Конрад Гудзігердавіч
лац. Konrad Gudzigierdavič / Hudzihierdavič

Герб «Задора»
Асабістыя зьвесткі
Род Валімонтавічы гербу Задора[d]
Бацькі Гудзігерд Валімонтавіч
Дзеці Сямён, Станіслаў (Станька)

Конрад Гудзігердавіч (? — па 1476) — літоўскі баярын.

Відаць, вотчынныя ўладаньні знаходзіліся ў Дзяволтве[1].

Конрад або Кунрад (Konrad, Cunrad[2]) — імя германскага паходжаньня[3]. Іменная аснова -кон- (-кун-) (імёны ліцьвінаў Кондрут, Кунат, Якун; германскія імёны Cundrud, Kunat, Acun) паходзіць ад гоцкага koni- 'адважны'[4] або германскага kunja, kuni '(хтосьці) з годнага, шляхецкага роду'[5], а аснова -рад- (-рат-) (імёны ліцьвінаў Радзівіл, Раталт, Радавін; германскія імёны Ratwilius, Ratolt, Radowin) — ад гоцкага *rêþs[6], германскага rad- 'рада'[7].

Этымалягічны слоўнік старапольскіх асабовых імёнаў, выдадзены Польскай акадэміяй навук, адзначае гістарычнае бытаваньне ў Польшчы германскага імя Konrad (Konrat, Kunrod, Kunrot)[8].

Формы імя ў гістарычных крыніцах: Conradus Gudigirdowycz (9 красавіка 1437 году)[9]; пану Кундрату Кгуркгирдовичу (Кудрат Кгуркгирдович[1]; 17 студзеня 1520 году)[10].

Зь літоўскага баярскага роду, сын Гудзігерда Валімонтавіча. Меў брата Завішу Гудзігердавіча.

Упершыню ўпамінаецца ў данацыі 1437 году родзіча Станіслава Даўгайлы Віленскай катэдры. Ня браў актыўнага ўдзелу ў палітычным жыцьці, існуюць зьвесткі пра адзін яго судовы вырак (разам з Судзівоем Валімонтавічам і Радзівілам Осьцікавічам). У 1476 годзе Міхал і Ян Кезгайлавічы адзначылі, што набылі ў стрыечнага брата Конрада пэўныя землі[1].

Меў сыноў Сямёна і Станіслава (Станьку).

  1. ^ а б в Пятраўскас Р. Літоўская знаць у канцы XIV—XV ст.. — 2-е выд. — Смаленск, 2014. С. 240.
  2. ^ Förstemann E. W. Altdeutsches Namenbuch. Bd. 1: Personennamen. — Bonn, 1900. S. 373—374.
  3. ^ Усціновіч А. Слоўнік асабовых уласных імён. — Менск, 2011. С. 116—117.
  4. ^ Дайліда А. Пачаткі Вялікага княства Літоўскага: ад стварэння да Крэўскай уніі / Рэц. С. Тарасаў. — Менск, 2019. С. 18.
  5. ^ Słownik etymologiczno-motywacyjny staropolskich nazw osobowych. T. 5: Nazwy osobowe pochodzenia niemieckiego. — Kraków, 1997. S. 150.
  6. ^ Kremer D. Die Germanischen Personennamen in Katalonien // Estudis romànics. Nr. 14, 1972. S. 193.
  7. ^ Дайліда А. Пачаткі Вялікага княства Літоўскага: ад стварэння да Крэўскай уніі / Рэц. С. Тарасаў. — Менск, 2019. С. 18.
  8. ^ Słownik etymologiczno-motywacyjny staropolskich nazw osobowych. T. 5: Nazwy osobowe pochodzenia niemieckiego. — Kraków, 1997. S. 151.
  9. ^ Kodeks dyplomatyczny katedry i diecezji Wilenskiej. T. 1, z. 1: 1387—1468. — Kraków, 1932. S. 167.
  10. ^ Литовская метрика. Т. 1. — СПб., 1903. С. 1379.