Чыжы (Падляскае ваяводзтва)
Чыжы | |
польск. Czyże | |
Краіна: | Польшча |
Ваяводзтва: | Падляскае |
Павет: | Гайнаўскі |
Гміна: | Чыжы |
Вышыня: | 158 м н. у. м. |
Насельніцтва: | 405 чал. (2010) |
Часавы пас: | UTC+1 |
летні час: | UTC+2 |
Паштовы індэкс: | 17-207 |
Геаграфічныя каардынаты: | 52°47′0″ пн. ш. 23°25′17″ у. д. / 52.78333° пн. ш. 23.42139° у. д.Каардынаты: 52°47′0″ пн. ш. 23°25′17″ у. д. / 52.78333° пн. ш. 23.42139° у. д. |
Чыжы | |
Галерэя здымкаў у Вікісховішчы |
Чыжы́ (па-польску: Czyże, па-падляску: Čyžê) — вёска ў Польшчы. Сядзіба гміны Чыжы Гайнаўскага павету Падляскага ваяводзтва.
Жыхары вёскі — этнічныя беларусы.
Гісторыя
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Вёска праўдападобна ўзьнікла ў XVI стагодзьдзі, першыя пісьмовыя зьвесткі пра Чыжы паходзяць з 1529 г. Спачатку Чыжы належалі Бельскаму каралеўскаму лясьніцтву, у вёсцы жылі стральцы, задачай якіх была ахова Бельскае й Белавескае пушчаў. Чыжоўскія стральцы — вольныя людзі — былі абавязаныя пастаўляць на войны па 20 стральцоў (у дапамогу артылерыйскім войскам). Апошнія зьвесткі пра чыжоўскіх стральцоў датуюцца 1792 годам. У вёсцы пражывалі таксама асочнікі.
Першая праваслаўная царква знаходзілася ў Чыжах ужо ў XVI стагодзьдзі. У 1984 годзе адбыўся пажар драўлянае царквы ўніяцкіх часоў, сёньняшняя царква была пабудаваная ў 1984—1993 гадах.
У 1975—1998 гадах вёска належала да Беластоцкага ваяводзтва.
Вонкавыя спасылкі
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Чыжы (Падляскае ваяводзтва) — сховішча мультымэдыйных матэрыялаў
|
|