Перайсьці да зьместу

Турку

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Гэта актуальная вэрсія старонкі Турку, захаваная ўдзельнікам Red Winged Duck (гутаркі | унёсак) у 00:19, 15 лютага 2018. Гэты адрас зьяўляецца сталай спасылкай на гэтую вэрсію старонкі.
(розьн) ← Папярэдняя вэрсія | Цяперашняя вэрсія (розьн) | Наступная вэрсія → (розьн)
Від на цэнтар Турку з абсэрваторыі

Турку (па-фінску: Turku, па-швэдзку: Åbo — да 1918 году асноўная назва) — горад і порт на паўднёвым захадзе Фінляндыі, адміністрацыйны цэнтар ляні Заходняя Фінляндыя. Горад знаходзіцца пры зьліцьці ракі Аўраёкі ў Архіпэлягавае мора. Насельніцтва на 31 сьнежня 2010 году — 177 417 жыхароў.

Турку — адзін з шасьці сярэдневечных гарадоў Фінляндыі, якая доўгі час належала Швэцыі. Заснаваны ў пачатку XIII стагодзьдзя і зьяўляўся асноўным адміністрацыйным і эканамічным цэнтрам Фінляндыі, ведучы гандаль з Рэвелем, Любэкам, Данцыгам. У 1562—1563 гг. у мясцовым замку жылі швэдзкі герцаг Юган і Кацярына Ягелонка. У XVII стагодзьдзi насельніцтва гораду складала 6000 чалавек. Да 1809 году належаў Швэцыі, і нават пасьля пераходу да Расеі яшчэ тры гады зьяўляўся сталіцай Фінляндыі, пакуль яна не была перанесена ў Хэльсынкі. Пры пажары 1827 году горад згарэў на тры чвэрці. У 1880 годзе 53,6% насельніцтва складалі фіны, a 41,9% — швэды. Турку значна пацярпеў у гады войнаў з СССР у 1941—1944 гадоў.

Вонкавыя спасылкі

[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Туркусховішча мультымэдыйных матэрыялаў