Польская акадэмія навук
По́льская акадэ́мія наву́к (па-польску: Polska Akademia Nauk, ПАН) — дзяржаўная акадэмія навук Польшчы, што зьяўляецца з аднаго боку, на ўзор Францускай акадэміі навук, установай, якая аб’ядноўвае польскіх навукоўцаў, а зь іншага — сеткай кіраваных з цэнтру дзяржаўных навуковых інстытутаў, галоўнай задачай якіх зьяўляецца правядзеньне навуковых дасьледаваньняў на высокім узроўні.
Гісторыя
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Заснаваць ПАН было вырашана на I кангрэсе польскай навукі (29.06-2.07.1951). Гэта рашэньне было зьвязана зь ліквідацыяй Польскай акадэміі ведаў (па-польску: Polska Akademia Umiejętności) і Варшаўскага навуковага таварыства (па-польску: Towarzystwo Naukowe Warszawskie)[1]. Была ўтворана паводле статуту пра Польскую акадэмію навук ад 30 кастрычніка 1951 р., і яе палітычнай задачай быў кантроль вучонага асяродзьдзя[2]. Спачатку была толькі аб’яднаньнем навукоўцаў, аднак у 1960 р. была ператворана ў цэнтральную ўрадавую арганізацыю, які загадвае навукай у Польшчы і кіруе сеткай інстытутаў. У 1990 годзе ПАН страціла статус урадавай арганізацыі. Функцыі кантролю навукі на ўрадавым узроўні прыняў на сябе Камітэт навуковых дасьледаваньняў.
Прэзыдэнты
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- Ян Багдан Дэмбоўскі 1952—1956
- Тадэвуш Катарбінскі 1957—1962
- Януш Грашкоўскі 1962—1971
- Уладзімеж Тшэбятоўскі 1971—1977
- Вітольд Новацкі 1977—1980
- Аляксандр Гейштар 1980—1983
- Ян Караль Кастшэўскі 1984—1990
- Аляксандр Гейштар 1990 — 31 сьнежня 1992
- Лешак Кузьніцкі 1 студзеня 1993 — 31 сьнежня 1998
- Міраслаў Масакоўскі 1 студзеня 1999 — 26 сьнежня 2001
- Ежы Каладзейчак 16 студзеня 2002 — 31 сакавіка 2003 (в. а. прэзыдэнта)
- Анджэй Лягоцкі 1 красавіка 2003 — 31 сьнежня 2006
- Міхал Клябер 1 студзеня 2007 — 19 сакавіка 2015
- Ежы Душынскі з 19 сакавіка 2015
ПАН як сетка інстытутаў
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]ПАН таксама валодае сеткай некалькіх дзясяткаў НДІ. Фармальна яны падпарадкоўваюцца кіраўнікам тэматычных аддзяленьняў ПАН і фінансуюцца непасрэдна Камітэтам навуковых дасьледаваньняў. Гэтыя НДІ ствараюць каля 2000 месцаў для навукоўцаў, а выдаткі на іх утрыманьне складаюць каля 1/3 выдаткаў дзяржаўнага бюджэту Польшчы на навуковыя дасьледаваньні (0,5% ВВП). У іх ня вучацца студэнты, але затое існуе асьпірантура, закончыўшы якую, асьпірант мае права атрымаць ступень доктара навук і прайсьці працэдуру габілітацыі.
Галоўнай задачай інстытутаў зьяўляецца правядзеньне навуковых дасьледаваньняў на сусьветным узроўні. Дасьледаваньні, праведзеныя ПАН, прыносяць адчувальную фінансавую выгаду.
Замежныя прадстаўніцтвы
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]ПАН мае філіі ў Брусэлі, Маскве, Парыжы, Рыме і Вене, а таксама Цэнтар навуковых дасьледаваньняў у Бэрліне.
Крыніцы
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- ^ P. Hübner, Nauka polska po II wojnie światowej — idee i instytucja, Warszawa 1987, с.143-144
- ^ Dzieje Instytucji