Пал Шміт
Пал Шміт (нар. 13 траўня 1942 Будапэшт, цяпер Вугоршчына) — вугорскі палітык і фэхтавальнік. 4-прэзыдэнт Вугоршчыны (2010—2012), 7-ы старшыня Нацыянальнага сходу Вугоршчыны (травень-жнівень 2010 г.), намесьнік старшыні Эўрапарлямэнту (2009—2010). 16-ы старшыня Вугорскага алімпійскага камітэту (1989—2010), намесьнік старшыні Міжнароднага алімпійскага камітэту (1995—1999). 2-разовы алімпійскі чэмпіён у фэхтаваньні 1968 і 1972 гадоў (камандная шпага).
Пал Шміт | |
вуг. Schmitt Pál | |
2011 г. | |
4-ы прэзыдэнт Вугоршчыны | |
---|---|
6 жніўня 2010 — 2 красавіка 2012 | |
Прэм’ер-міністар: | Віктар Орбан |
Папярэднік: | Ласла Шоём |
Наступнік: | Янаш Адэр |
7-ы старшыня Нацыянальнага сходу Вугоршчыны | |
14 траўня 2010 — 5 жніўня 2010 | |
Прэзыдэнт: | Ласла Шоём |
Прэм’ер-міністар: | Віктар Орбан |
Папярэднік: | Бела Катона |
Наступнік: | Ласла Кёвер |
Намесьнік старшыні Эўрапейскага парлямэнту | |
14 ліпеня 2009 — 13 траўня 2010 | |
Папярэднік: | Міраслаў Оўскі |
Наступнік: | Ласла Токеш |
Амбасадар Вугоршыны ў Швайцарыі | |
1998 — 2002 | |
Прэзыдэнт: | Арпад Гёнц (да 4 жніўня 2000 г.), Фэрэнц Мадл |
Прэм’ер-міністар: | Віктар Орбан |
Амбасадар Вугоршыны ў Гішпаніі | |
1993 — 1997 | |
Прэзыдэнт: | Арпад Гёнц |
Прэм’ер-міністар: | Петэр Бораш (да 15 ліпеня 1994 г.), Дзьюла Хорн (да 6 ліпеня 1998 г.), Віктар Орбан |
16-ы старшыня Вугорскага алімпійскага камітэту | |
1989 — 2010 | |
Папярэднік: | Габар Дэак |
Наступнік: | Жолт Боркай |
Асабістыя зьвесткі | |
Нарадзіўся: |
13 траўня 1942 (82 гады) Будапэшт, Каралеўства Вугоршчына |
Партыя: | Вугорскі грамадзянскі зьвяз (Фідэш) |
Сужэнец: | жонка Каталіна Макрай |
Дзеці: | 3 дачкі: Грэта, Пэтра, Алекса |
Адукацыя: | Будапэшцкі ўнівэрсытэт эканамічных навук (1965) |
Узнагароды: | Вялікі крыж ордэна заслугаў (Вугоршчына) |
Кар’ера
рэдагавацьУ 1965 г. скончыў Эканамічны ўнівэрсытэт імя Карла Маркса ў Будапэшце. Удзельнік зборнай Вугоршчыны па фэхтаваньні на шпагах у 1965—1977 гадах. Чэмпіён Алімпійскіх гульняў 1968 і 1972 (камандная шпага). Чэмпіён сьвету і Эўропы. Завяршыў спартовую кар’еру ў 1977 годзе. У 1989 г. стаў старшынём Вугорскага алімпійскага камітэту. У 1995—1999 гадах быў намесьнікам старшыні Міжнароднага алімпійскага камітэту. У 1999—2007 гг. — старшыня Сусьветнага аб'яднаньня алімпійцаў(en).
У 1993—1997 гг. быў амбасадарам Вугоршчыны ў Гішпаніі, у 1998—2002 гадах — у Швайцарыі. У 2003—2007 гг. быў намесьнікам старшыні Вугорскага грамадзянскага зьвязу (Фідэш). З 20 ліпеня 2004 г. — дэпутат Эўрапарлямэнту, дзе да 13 траўня 2009 г. быў намесьнікам старшыні Камісіі культуры і адукацыі. 14 ліпеня 2009 г. пераабраўся ў Эўрапарлямэнт, дзе заняў пасаду 11-га з 14 намесьнікаў старшыні Эўрапарлямэнту і пасаду старшыні камісіі ў дачыненьнях з Харватыяй. У 2010 г. пакінуў сваю дэпутацкую пасаду.
29 чэрвеня 2010 г. Нацыянальны сход Вугоршчыны абраў яго новым прэзыдэнтам краіны 263 галасамі супраць 59 галасоў у адзінага апанэнта Андраша Балага. Заступіў на пасаду прэзыдэнта 6 жніўня 2010 году. Да канца 2010 г. падпісаў каля 100 законаў, зацьверджаных Нацыянальным сходам. 25 красавіка 2011 г. падпісаў новую Канстытуцыю Вугоршчыны, якая набыла моц 1 студзеня 2012 году. 29 сакавіка 2012 г. Рада Ўнівэрсытэту Зэмэльвайса (Будапэшт), у склад якога ў 2000 г. увайшоў Унівэрсытэт фізычнай адукацыі, пазбавіла Шміта ступені доктара навук за плягіят у 1992 г. доктарскай дысэртацыі 1987 г. баўгарскага доктара навук Мікалая Георгіева. З гэтай нагоды 2 красавіка 2012 г. Шміт падаў у адстаўку з пасады прэзыдэнта[1].
Сям'я
рэдагавацьЖонка — былая вугорская гімнастка Каталіна Макрай (нар. 1945), срэбраная прызэрка Алімпійскіх гульняў 1964 году ў практыкаваньнях на брусах. У шлюбе мае 3 дачкі (Грэта, Пэтра і Алекса).
Крыніцы
рэдагаваць- ^ Сяргей Кізіма. Геапалітычны тыдзень вачыма палітоляга // Зьвязда : газэта. — 19 лютага 2012. — № 68 (27183). — С. 2. — ISSN 1990-763x.
Вонкавыя крыніцы
рэдагаваць- Спартовая статыстыка Шміта (анг.)
- Пал Шміт (гісторыя парлямэнцкай службы) (анг.) // Эўрапейскі парлямэнт, 13 траўня 2010 г. Праверана 7 лістапада 2016 г.
Гэта — накід артыкула пра палітыка. Вы можаце дапамагчы Вікіпэдыі, пашырыўшы яго. |