Кінцібут
Кінцібут, Кінбут — мужчынскае імя.
Кінцібут лац. Kincibut | |
Паходжаньне | |
---|---|
Мова(-ы) | германскія |
Утворанае ад | Kindo + Boto |
Іншыя формы | |
Варыянт(ы) | Кінбут |
Вытворныя формы | Гінібут |
Зьвязаныя артыкулы | |
якія пачынаюцца з «Кінцібут» |
Паходжаньне
рэдагавацьКінда (Kindo) і Бота або Бута (Boto, Buto) — імёны германскага паходжаньня[1][2]. Іменная аснова -кінд- (-кінт-) (імёны ліцьвінаў Кінціла, Кіндэр, Вікінт; германскія імёны Kintilo, Kinder, Wikind) паходзіць ад гоцкага і германскага kinds 'дзіцё, род'[3], а аснова -бут- (-бот-) (імёны ліцьвінаў Бутвід, Бутрык, Вільбут; германскія імёны Botvid, Butariks, Willebut) — ад усходнегерманскага but- з значэньнем 'корань, камель' (гепідзкае butilo 'камель')[4]. Такім парадкам, імя Кінцібут азначае «корань роду»[5]. Адзначаліся старажытныя германскія імёны Cindasvinth (Cinda-svinth), Chintodrud (Chinto-drud)[6].
Варыянты імя ў гістарычных крыніцах: Кинтибоуть (умова 1219 году); Петъку Кинбутовичу чоловекъ (9 лістапада 1449 году)[7]; бояринъ нашъ Бартошъ Кинбутовичъ (9 студзеня 1498 году)[8]; люди нашы в Жомоитском повете Вилкейское волости… Кинбута Протевича (15 ліпеня 1506 году)[9]; Якубовая Кинбутовича[10], Бортъко Кинъбутовичъ[11] (1528 год).
Носьбіты
рэдагаваць- Кінцібут († па 1219) — літоўскі князь з роду Рушкавічаў
- Пецька Кінбутавіч — літоўскі баярын, які ўпамінаецца ў 1449 годзе
Глядзіце таксама
рэдагавацьКрыніцы
рэдагаваць- ^ Kapff R. Deutsche Vornamen: mit den von ihnen abstammenden Geschlechtsnamen sprachlich erläutert. — Nürtingen am Neckar, 1889. S. 56.
- ^ Förstemann E. W. Altdeutsches Namenbuch. Bd. 1: Personennamen. — Bonn, 1900. S. 320—321.
- ^ Дайліда А. Пачаткі Вялікага княства Літоўскага: ад стварэння да Крэўскай уніі / Рэц. С. Тарасаў. — Менск, 2019. С. 17.
- ^ Дайліда А. Пачаткі Вялікага княства Літоўскага: ад стварэння да Крэўскай уніі / Рэц. С. Тарасаў. — Менск, 2019. С. 16.
- ^ Дайліда А. Пачаткі Вялікага княства Літоўскага: ад стварэння да Крэўскай уніі / Рэц. С. Тарасаў. — Менск, 2019. С. 23.
- ^ Meyer-Lübke W. Romanische Namenstudien. I. Die altportugiesischen Personennamen germanischen Ursprungs // Sitzungsberichte der Philosophisch-Historischen Classe der Kaiserlichen Akademie der Wissenschaften. Bd. 149. — Wien, 1905. S. 38.
- ^ Lietuvos Metrika. Knyga 3 (1440—1498). — Vilnius, 1998. P. 60.
- ^ Lietuvos Metrika. Knyga 5 (1427—1506). — Vilnius, 2014. P. 103.
- ^ Lietuvos Metrika. Knyga 5 (1427—1506). — Vilnius, 2014. P. 387.
- ^ Перапіс войска Вялікага княства Літоўскага 1528 года. Метрыка Вялікага княства Літоўскага. Кн. 523. — Менск, 2003. С. 62.
- ^ Перапіс войска Вялікага княства Літоўскага 1528 года. Метрыка Вялікага княства Літоўскага. Кн. 523. — Менск, 2003. С. 102.
Літаратура
рэдагаваць- Дайліда А. Пачаткі Вялікага княства Літоўскага: ад стварэння да Крэўскай уніі / Рэц. С. Тарасаў. Аўтарскае выданне. — Менск, 2019. — 459 с. — (сьціслая вэрсія кнігі: Вытокі Вялікае Літвы. — Менск, 2021. — 89 с.)