Гаўрыіл (арханёл)
Гаўрыіл (па-грэцку: Αρχάγγελος Γαβριήλ) — паводле юдэйскіх, хрысьціянскіх й мусульманскіх рэлігійных паданьняў адзін з найвышэйшых анёлаў, які карыстаецца асаблівым даверам Бога. Паводле хрысьціянскага паданьня, Гаўрыіл паведаміў дзеве Марыі, што ў яе народзіцца сын божы — Ісус Хрыстос[1]. Гаўрыіл не называецца арханёлам ў Бібліі, але гэтак названы ў такіх крыніцах, як Кніга Эноха. У Рымска-каталіцкай, англіканскай, лютэранскай, усходніх і праваслаўнай царкве, арханёл Гаўрыіл разам зь Міхаілам і Рафаілам лічацца сьвятымі[2].
Гаўрыіл | |
Гаўрыіл | |
Сьвяты | |
---|---|
Шануецца | каталіцтва, праваслаўе, англіканства, лютэранства, іслам |
Дзень памяці | 29 верасьня й 8 лістапада |
У ісламе, Гаўрыіл (Джабраіл) лічыцца адным з чатырох арханёлаў, каго Бог пасылаў зь Ягоным Боскім пасланьнем да самых розных прарокаў, у тым ліку й да прарока Мухамада[3].
Крыніцы
рэдагаваць- ^ Скарына Ф.: Творы... 1990. С. 153.
- ^ Zimmerman, Julie. Friar Jack’s Catechism Quiz: Test Your Knowledge on Angels. AmericanCatholic.org.
- ^ Ali, Muhammad (1936). «The Religion of Islam». Lahore.
Літаратура
рэдагавацьСкарына Ф. Уводзіны // Творы: Прадмовы, сказанні, пасляслоўі, акафісты, пасхалія. — Уступ. арт., падрыхт. тэкстаў, камент., слоўнік А.Ф. Коршунава, паказальнікі А.Ф. Коршунава, В.А. Чамярыцкага.. — Мн.: Навука і тэхніка, 1990. — 207 с. — ISBN 5-343-00151-3
Вонкавыя спасылкі
рэдагавацьГаўрыіл (арханёл) — сховішча мультымэдыйных матэрыялаў
- St. Gabriel the Archangel. Catholic Encyclopedia
- Іконы з выявай арханёла Гаўрыіла