Відын (імя)
Відын, Відзін, Відзень — мужчынскае імя.
Відын лац. Vidyn | |
Widin | |
Паходжаньне | |
---|---|
Мова(-ы) | германскія |
Утворанае ад | Wido + суфікс з элемэнтам -н- (-n-) |
Іншыя формы | |
Варыянт(ы) | Відзін, Відзень |
Зьвязаныя артыкулы | |
якія пачынаюцца з «Відын» |
Паходжаньне
рэдагавацьВідзін (Widin) — імя германскага паходжаньня[1]. Іменная аснова -від- (імёны ліцьвінаў Відмунд, Мельвід, Торвід; германскія імёны Widmund, Melvid, Torvid) паходзіць ад гоцкага wida 'повязь, злучэньне, моцнасьць' або ад гоцкага і германскага widus 'дрэва'[2].
У Прусіі бытавала імя Відзен: Wydenne (1398, 1410 і 1411 гады)[3].
Варыянты імя ў гістарычных крыніцах: item qatuor homines per nos ipsi io et prefato rectori eiusdem donatos, videlicet… Wydenys (23 красавіка 1449 году)[4]; на бояриную полоцкую… двор собе наредил на имя Видиничи (9 красавіка 1497 году)[5]; люди его Виденевичи (16 сакавіка 1522 году)[6]; Widzienicze… Widzinicze (1744 год)[7]; Widzin (1775 год)[8].
Носьбіты
рэдагаваць- Відын († па 562) — апошні гістарычна засьведчаны остгоцкі нобіль у Італіі
- Відзень — адзін з даньнікаў, нададзеных у 1449 годзе вялікім князем літоўскім Казімерам касьцёлу ў Дубінках
- Сымон Відзініч — шляхціч Наваградзкага ваяводзтва, які ўпамінаецца ў 1765 годзе[9]
Ведзені (Wiedzień) — прыгонныя зь вёсак Раслы і Паніжанаў (каля Жодзішкаў), якія ўпамінаюцца ў XIX стагодзьдзі[10].
У актах Вялікага Княства Літоўскага ўпаміналіся маёнткі Відзенішкі (таксама Відзінішкі) або Белы Мураваны Двор у Віленскім ваяводзтве і Відзіны ў Браслаўскім павеце[11].
У 1905 годзе існаваў засьценак Відзенішкі ў Кемеліскай воласьці[12].
На гістарычнай Аршаншчыне існуе вёска Відзінічы, на гістарычнай Віленшчыне — Відзенішкі.
Крыніцы
рэдагаваць- ^ Förstemann E. W. Altdeutsches Namenbuch. Bd. 1: Personennamen. — Bonn, 1900. S. 1141, 1564.
- ^ Дайліда А. Пачаткі Вялікага княства Літоўскага: ад стварэння да Крэўскай уніі / Рэц. С. Тарасаў. — Менск, 2019. С. 16—17.
- ^ Trautmann R. Die altpreußischen Personennamen. — Göttingen, 1925. S. 117.
- ^ Kodeks dyplomatyczny katedry i diecezji Wilenskiej. T. 1, z. 1: 1387—1468. — Kraków, 1932. S. 217.
- ^ Акты, относящиеся к истории Западной России. Т. 1 (6). Сборник документов канцелярии великого князя литовского Александра Ягеллончика, 1494—1506 гг. Шестая книга записей Литовской метрики. — М.; СПб., 2012. P. 153.
- ^ Литовская метрика. Т. 1. — Петербург, 1903. С. 1544.
- ^ Diecezja Wileńska, 1744, Pawet, 20 лютага 2011 г.
- ^ Sinkevičiūtė D. Lietuvių dvikamienių vardų trumpinių kilmės asmenvardžiai ir jų kamienų užrašymo ypatybės Vilniaus naujųjų miestiečių ir laiduotojų 1661—1795 metų sąraše // Archivum Lithuanicum. T. 18, 2016. P. 233.
- ^ Яўген Анішчанка, Шляхта Новогрудского воеводства. Генеральный попис 1765, Архіў гісторыка Анішчанкі, 18 красавіка 2016 г.
- ^ Malewski Cz. Rodziny szlacheckie na Litwie w XIX wieku. — Warszawa, 2022. S. 136.
- ^ Indeks alfabetyczny miejscowości dawnego wielkiego Księstwa Litewskiego: A—K (Abakanowicze — Kujany). Wilno, 1929. S. 78—79.
- ^ Виленская губерния: полный список населенных мест со статистическими данными о каждом поселении. — Вильна, 1905. С. 277.