7 верасьня
дата
← верасень → | ||||||
Пн | Аў | Ср | Чц | Пт | Сб | Нд |
1 | ||||||
2 | 3 | 4 | 5 | 6 | 7 | 8 |
9 | 10 | 11 | 12 | 13 | 14 | 15 |
16 | 17 | 18 | 19 | 20 | 21 | 22 |
23 | 24 | 25 | 26 | 27 | 28 | 29 |
30 | ||||||
2024 год Усе дні |
7 ве́расьня — 251-ы дзень году (250-ы ў невысакосным годзе) паводле Грыгарыянскага календару. Да канца году застаецца 116 дзён.
Падзеі
- 70 — рымскае войска на чале з Тытам разрабавала Ерусалім
- 1191 — Аляксандар III абраны папам рымскім
- 1191 — Трэці крыжовы паход: Рычард Львінае сэрца разьбіў Саладына ў бітве пад Арсуфам
- 1581 — пачалася аблога Пскова войскамі Рэчы Паспалітай на чале са Стэфанам Баторыем у ходзе Інфлянцкай вайны
- 1619 — тры каталіцкія місыянэры, вядомыя як «кошыцкія мучанікі», забітыя за адмову выракчыся сваёй веры
- 1621 — перамога Рэчы Паспалітай над войскам Асманскай імпэрыі ў бітве пад Хоцінам
- 1667 — беларускі асьветнік Сімяон Полацкі быў афіцыйна абвешчаны настаўнікам 13-гадовага расейскага царэвіча Аляксея
- 1757 — перамога аўстрыйскіх войскаў над прускімі ў бітве пад Мойсам (цяпер у Згажэльцы) у часе Сямігадовай вайны
- 1764 — Станіслаў Аўгуст Панятоўскі абраны каралём польскім і вялікім князем літоўскім
- 1776 — ЗША ўпершыню ў сьвеце выкарысталі падлодку ў ваенных мэтах
- 1792 — першая група колішніх запароскіх казакаў пад камандаваньнем палкоўніка Савы Белага высадзілася на Тамані. Гэтую дату ўважаюць за пачатак засяленьня ўкраінцамі Кубані
- 1812 — Барадзінская бітва ў часе вайны паміж Расеяй і Францыяй
- 1821 — абвешчаная Рэспубліка Гран-Калюмбія (на тэрыторыі сучасных Вэнэсуэлы, Калюмбіі, Панамы і Эквадору) на чале з прэзыдэнтам Сімонам Баліварам
- 1822 — Бразылія абвясьціла незалежнасьць ад Партугаліі
- 1836 — у катэдральным саборы Сьвятога Віта ў Празе адбылася апошняя каранацыя чэскага караля. Быў каранаваны Фэрдынанд I Добры
- 1860 — першае выкарыстаньне кляновага лісту ў якасьці афіцыйнае канадзкае эмблемы падчас візыту ў Канаду прынца Ўэйлзкага
- 1901 — падпісаньнем баксёрскага пратаколу афіцыйна завяршылася «баксёрскае паўстаньне» ў Кітаі
- 1906 — Альбэрта Сантас-Дзюмон упершыню здолеў праляцець некалькі мэтраў на сваім біпляне «14-bis» у Bagatelle (Францыя)
- 1909 — падчас выпрабавальнага палёту на новым біпляне братоў Райт разьбіўся тэст-пілёт Eugene Lefebvre (1878—1909), стаўшы, такім чынам, першым авіятарам у сьвеце, які загінуў пад час палёту на лятальным апараце, цяжэйшым за паветра
- 1911 — францускі паэт беларускага паходжаньня Гіём Апалінэр арыштаваны па падазрэньні ў выкраданьні «Моны Лізы» зь Люўру. Празь пяць дзён апраўданы.
- 1921 — у Атлянтык-Сіці (штат Нью-Джэрзі) адбыўся першы конкурс «Міс Амэрыка»
- 1922 — заснаваны Банк Латвіі
- 1926 — Гішпанія выйшла зь Лігі Нацыяў
- 1928 — заснаваны ордэн Працоўнага Чырвонага Сьцяга СССР
- 1931 — створанае панчошна-трыкатажнае прадпрыемства «КІМ» у Віцебску
- 1939 — у Нямеччыне ўведзенае сьмяротнае пакараньне «за пагрозу абароннай моцы нямецкага народу»
- 1939 — капітуляцыя Вэстэрплятэ
- 1939 — пачалася абарона Візны
- 1940:
- авіяцыя нацысцкай Нямеччыны распачала масіраваныя начныя бамбаваньні Лёндану
- падпісаная Краёўская дамова, паводле якой Румынія вярнула Паўднёвую Дабруджу Баўгарыі
- 1941 — у Чыкага заснаваны Беларускі камітэт дапамогі ахвярам вайны (з кастрычніка 1941 году Беларуска-амэрыканская нацыянальная рада)
- 1942 — 8700 габрэяў высланыя з Калямыі (Заходняя Ўкраіна) у лягер сьмерці Бэльжэц
- 1954 — у цэнтры баўгарскай сталіцы адкрыты помнік Савецкай арміі
- 1956 — адбыўся дэбют 16-гадовага Пэле ў матчы супраць «Карынціянсу». «Сантус» перамог зь лікам 7:1, а Пэле забіў адзін з галоў у браму суперніка
- 1964 — пад Габравам (Баўгарыя) заснаваны Архітэктурна-этнаграфічны музэй «Этыр»
- 1972 — у Менску заснавалі Інстытут парашковай мэталюргіі
- 1977 — Панама і ЗША падпісалі дамовы па ўрэгуляваньні статусу Панамскага каналу. ЗША пагадзілася перадаць правы на канал Панаме да канца XX стагодзьдзя
- 1978 — ад рук агента Камітэту дзяржаўнай бясьпекі Баўгарыі Франчэска Гуліна ў Лёндане загінуў баўгарскі пісьменьнік-дысыдэнт Георгі Маркаў
- 1986:
- Дэсманд Туту стаў першым чорным кіраўніком англіканскае царквы ў Паўднёвай Афрыцы
- няўдалая спроба замаху на чылійскага дыктатара Аўгуста Піначэта
- 1987 — адбыўся першы візыт лідэра Нямецкае Дэмакратычнае Рэспублікі (ім стаў Эрых Гонэкер) у Фэдэратыўную Рэспубліку Нямеччына
- 1992 — У Нью-Брансьвіку адбылася ХХ Сустрэча беларусаў Паўночнай Амэрыкі
- 1994 — зацьверджаны новы гімн Таджыкістану
- 2005 — у Эгіпце адбыліся першыя прэзыдэнцкія выбары
- 2009 — на Самоа ўведзены левабаковы рух
- 2011 — Катастрофа Як-42 пад Яраслаўлем падчас якой загінула каманда «Лякаматыў», сярод якіх былі беларусы Руслан Салей і Сяргей Астапчук
Нараджэньні
- 1533 — Лізавета I, ангельская каралева
- 1707 — Жорж Люі ле Клерк дэ Б'юфон, францускі натураліст, біёляг, матэматык, прыродазнавец і пісьменьнік 18 стагодзьдзя
- 1725 — Ўільям Д’юсбэры, брытанскі адмысловец па рабоце з эмальлю і антрэпрэнэр
- 1791 — Джузэпэ Джаакіна Бэльлі, італьянскі паэт
- 1832 — Людвік Нарбут, адзін з кіраўнікоў паўстаньня 1863—1864 гадоў на Беларусі і ў Летуве
- 1867 — Дж. П. Морган, амэрыканскі фінансіст
- 1870 — Аляксандар Купрын, расейскі пісьменьнік
- 1885 — Іван Сікора, беларускі сэлекцыянэр-аматар
- 1885 — Палута Бадунова, беларускі палітык, адзін зь лідэраў Беларускай партыі сацыялістаў-рэвалюцыянэраў, сябра Рады і Народнага сакратарыята Беларускай Народнай Рэспублікі
- 1909 — Элія Казан, амэрыканскі рэжысэр
- 1911 — Тодар Жыўкаў, баўгарскі палітык, дзяржаўны дзяяч
- 1917 — Джон Корнфарт, аўстралійскі хімік, ляўрэат Нобэлеўскай прэміі ў галіне хіміі
- 1919 — Алесь Асіпенка, беларускі пісьменьнік, сцэнарыст
- 1923 — Рыкарда Пічча, італійскі мовазнаўца, славіст
- 1930 — Бадуэн I, бэльгійскі кароль
- 1930 — Ляон Кляніцкі, амэрыканскі рабін польскага паходжаньня, прапагандыст дыялёгу між каталікамі і юдэямі
- 1932 — Пол Гэці, амэрыканскі філянтроп
- 1934 — Амар Карамі, лібанскі палітык, прэм’ер-міністар Лібану (1990—1992 і 2004—2005)
- 1936 — Бадзі Холі, амэрыканскі сьпявак
- 1939 — Уладзімер Халіп, беларускі і савецкі сцэнарыст, літаратар, кандыдат мастацтвазнаўства
- 1941 — Уладзімер Гайдук, беларускі паэт
- 1949 — Глорыя Гэйнар, амэрыканская сьпявачка
- 1951 — Крысі Хайнд, рок-сьпявачка, лідэр гурта «The Pretenders»
- 1954 — Майкл Эмэрсан, амэрыканскі актор тэатру і кіно
- 1956 — Тадэвуш Ісаковіч-Залескі, польскі армянін, каталіцкі сьвятар армянскага й лацінскага абраду, гісторык Касьцёла
- 1957 — Ніна Горык, валынская паэтка
- 1959 — Віктар Ганчар, беларускі палітык, зьніклы бязь зьвестак у 1999 годзе
- 1959 — Альфрэд Гісьлясан, гандбольны гульнёвы і трэнэр
- 1968 — Марсэль Дэсаі, францускі футбаліст, чэмпіён сьвету і Эўропы
- 1984 — Вера Званарова, расейская тэнісыстка
Сьмерці
- 355 — Кляўдый Сыльваній, імпэратар рымскі
- 1312 — кароль Фэрдынанд IV Кастыльскі
- 1731 — Еўдакія Лапухіна, расейская царыца, жонка Пятра I
- 1783 — Леанард Ойлер, вядомы швайцарскі, расейскі і нямецкі матэматык
- 1892 — Джон Грынліф Уітэр, амэрыканскі паэт
- 1951 — Марыя Мотэс, дамініканская акторка
- 1956 — Ота Шміт, савецкі матэматык, астраном, дасьледчык Поўначы, акадэмік Акадэміі навук СССР, з 1935 году, Герой Савецкага Саюзу
- 1960 — Вільгельм Пік, нямецкі камуніст, палітык, прэзыдэнт НДР
- 1978 — Кіт Мун, ангельскі бубнач («The Who»)
- 1982 — Леанід Ліпінскі, беларускі гісторык
- 1985 — Родні Робэрт Портэр, брытанскі біяхімік, Нобэлеўскі ляўрэат
- 1991 — Эдвін Мэцісан МакМілан, амэрыканскі хімік, Нобэлеўскі ляўрэат
- 1994 — Тэрэнс Янг, брытанскі кінарэжысэр
- 1994 — Джэймз Клэвэл, брытанскі і амэрыканскі пісьменьнік, сцэнарыст, рэжысэр
- 1997 — Мабуту Сэсэ Сэка, дыктатар Заіру
- 2002 — Узіэль Галь, ізраільскі тэхнік, стваральнік аўтамату «Узі»
- 2011 — Руслан Салей, беларускі хакеіст
- 2021 — Уладзімер Ляхоўскі, беларускі гісторык
Сьвяты
- Сусьветны дзень пазбаўленьня ад ваеннай цацкі
- Бразылія — Дзень Незалежнасьці
- Мазамбік — Дзень Перамогі
- Украіна — Дзень вайсковай выведкі