Еўрасаюз без ружовых акуляраў: варшаўскі інжынер-будаўнік
Гэтага чалавека ведае кожны студэнт-«каліновец». Томаш Бладынец:«Беларускую мову я вывучыў па песнях NRM».
Прымружыўшы вочы, Томаш Бладынец паглядае ўгару. Ранішняе сонца грае промнямі на люстраной сцяне новазбудаванага варшаўскага хмарачоса. Усё жыццё маладога інжынера-будаўніка звязанае з гэтым горадам. Таму ён з поўным правам можа падзяліцца ўражаннямі пра змены, якія перажывае яго роднае места.
«Варшава маёй маладосці была вельмі сумным, шэрым і безнадзейным горадам, — кажа Томаш. — Раней Варшава лічылася адным з самых брыдкіх гарадоў у Еўропе».
Што змянілася з тых часоў і чаму малады паляк пачаў цікавіцца беларускімі справамі — глядзіце на відэа.
Каментары