Каментары да артыкула

У Ізабеліне аднаўляюць сінагогу, пабудаваную ў часы Вялікага Княства Літоўскага

  • Зенусь
    12.12.2024
    Каб не нацысты і бальшавікі зараз мы бы жылі не горш за Ізраіль
  • Алена
    12.12.2024
    Зенусь, у статусе палыстынцаў.
  • CV
    12.12.2024
    Зенусь, а вы бачылі як жывуць у Ізраілі?
  • Так
    12.12.2024
    Зенусь, і каб не беларусы, які будавалі тую савецкую сістэму, а пазней яе часткова аднавілі ў 1994 годзе.
  • Не галасі!
    12.12.2024
    Так, угу... ((
    Менавіта так і маем.
    Але да ўсяго трэба дайсці сваім шляхам. Скокнуць з Сярэднявечча адразу ў постіндустрыяльнае грамадства... Абмінуўшы Парыскую Камуну і гітлерызм? Ну-у-у.. Утопія, якую не абміне антыутопія.
    Варункі бываюць спрыяльныя і неспрыяльныя, а мы жывём і жывыя цяпер. Мы менавіта тут і цяпер "быў, ёсць, буду!"
  • Не галасі!
    12.12.2024
    Так, хварэлі і мы на камуна-сацыялізм і на пачатку 20 ст, хварэлі на тую ж заразу і напрыканцы. Удзельнічалі і ў разбурэнні помнікаў.
    Не можам сказаць "гэта ўсё яны", а мы толькі каточкі ў адвечных праведных медытацыях.
  • Жвір
    12.12.2024
    Не вумнічай, і не выказвайся за "мы". У пачатку ХХ ст. будынак ужо быў закінуты, глядзі фота. Дык кім былі тыя зламысьнікі "мы", хворыя на камуна-сацыялізм ? Ну, калі вы паляк, або жыд, дык можа й вы...
  • Не галасі!
    12.12.2024
    Жвір , а будзь хоць бы і паляк ці жыд гэта ўсё адно мы.
  • Жвір
    12.12.2024
    Не галасі!, на мапу зірні, дзе былі хворыя на камуна-сацыялізм, і дзе тыя палякі, пасьля скону РІ, у пачатку ХХ ст. Таму ніякіх тут "МЫ", як той казаў, "мухі асобна - катлеты асобна".
    Уся беларуская Гарадзеншчына, у цяперашніх яе межах, была пад польскай акупацыяй, адпаведна Рыскай дамовы, дзе камуна-сацыялістычныя "ВЫ" не прысутнічалі, і раздаўбаць тую сінагогу, адпаведна, не маглі. То бок, сінагогу раздаўбалі нейкія іншыя "ВЫ"...
  • Не галасі!
    13.12.2024
    Жвір , КПЗБ гэта таксама не мы, яны з Марса прыляцелі? Паўстанцаў Каліноўскага ўдавалі таксама не мы, а нейкія іншапланецяне?
    За апошнія 100 гадоў мала помнікаў занядбалі? Але гэта ж не мы, гэта толькі яны, а мы недатычныя да ўсяго благога.
    Дык хто тады Мы, а хто Яны?
    Добра сябе цешыць думкамі пра сваю выключнасць купкі высока духоўных праведнікаў - вечных аб'ектаў чужой злой волі. Адсюль і пачынаецца інтэлігенцкая цвіль, бездапаможнасць праведнікаў: народ не той, начальнік не дазваляе, а то бы я у-га-га! Але і "народзец", і начальнік гэта ўсё Мы.
    Жвір, не галасі, хопіць ўжо спіхваць на іншага, уся нашая сітуацыя гэта і ёсць мы.
  • Жвір
    13.12.2024
    Не галасі! , кпзб не кіраваў у Польшчы, а быў на нелегальным існаваньні, тут - амаль што марсыяне, ізноў пустое мелеце.
    І не мяшайце ўсё да кучы, як вы любіце гэта рабіць, тут "мы" ня коціцца, тут канкрэтны аб'ект, да якога вашыя цьвержаньні не ўжываюцца, бо памылковыя. Вяртаемся да сэнсу, а ён застаўся нязьменным - сінагогу раздаўбалі іншыя "вы", і гэта не камуна-сацыялісты, як бы вам гэтага не хацелася.
    Не віхляйце булкамі, глядзіце фота й заставайцеся аб'ектыўнымі... Інакш грош вам цана.:)
  • Вясковыя жыхары
    12.12.2024
    Тащимся от всего еврейского!
  • Еремей, всех мудрей
    12.12.2024
    Вясковыя жыхары, не тащитесь от всего еврейского, картавого, не заставляют. Тащитесь от всего колхозного, сипатого, милого вашему сердцу и душе )
  •