Вікісховішча:Галізна

This page is a translated version of a page Commons:Nudity and the translation is 100% complete. Changes to the translation template, respectively the source language can be submitted through Commons:Nudity and have to be approved by a translation administrator.

Shortcuts: COM:NUDE • COM:NOPENIS

Зьвязаныя правілы і рэкамэндацыі

Тлумачэньне

Выявы мужчынскай галізны рэгулярна выстаўляюцца на выдаленьне ў Вікісховішча:Запыты выдаленьня, а ў іхнюю абарону часта цытуецца правіла |у Вікісховішчы няма цэнзуры. Аднак варта запытаць, ці ўвогуле любы зьмест (у рамках закону) сапраўды адпавядае мэтам праекту. Гэтае правіла накіраванае на вызначэньне абаснаваных рамак для адміністратараў ды іншых удзельнікаў; быць рэкамэндацыяй у вызначэньні, што трэба пакінуць, а што можна выдаліць.

Вандалізм

  • Любая выява, якая загружаная выключна з мэтай вандалізму, можа быць хутка выдаленая. Звычайна ейным загрузчыкам будзе новы ўдзельнік з малой колькасьцю рэдагаваньняў, а ў Вікісховішча з запытам на выдаленьне зьвернуцца ўдзельнікі зь іншых моўных разьдзелаў.
  • У вандальных мэтах можа быць скарыстаная любая выява, аднак галізна мае большы шокавы эфэкт. Ня варта выдаляць выявы толькі з тае прычыны, што іх выкарысталі дзеля вандалізму, калі, вядома, яны адпавядаюць усталяваным правілам ці рэкамэндацыям.

Новыя загрузкі

Вікісховішча не патрабуе ад вас здымаць майткі і брацца за камэру. Калі маеце жаданьне, паспрабуйце запоўніць сапраўдныя прарэхі ў нашым зборы.
 
Ці патрэбна Вікісховішчу больш здымкаў вялікіх пеўняў?
Shortcuts

Такія катэгорыі, як мужчынская плоцевая сыстэма, чэлес і похва, паказваюць, што ў Вікісховішчы багата якасных здымкаў і відэа чалавечых плоцевых органаў.

Новыя файлы ў нізкім разьдзяленьні ці благой якасьці пададуць малакарысныя зьвесткі па прадмеце, па якім ужо маем файлы, і могуць быць выстаўленыя на выдаленьне з пададзенага тлумачэньня. Гэткія файлы маюць абмежаваную вартасьць для катэгорыяў, датычных чалавечай анатоміі і этапаў ейнага разьвіцьця.

Выява ці відэа прыстойнай якасьці, якое мае дадатковую карысную інфармацыю, напрыклад пра ўмовы і ўзрост асобы ці рэлевантную жыцьцёва важную статыстыку, можа быць карысным. Падобным чынам файл, які значна адрозьніваецца ад існых, хутчэй за ўсё варта пакінуць. Зьяўленьне новага файлу прыстойнай якасьці можа азначаць, што выявы ці відэйшае горшай якасьці можна выдаліць.

Значнае адрозьненьне ад існых файлаў

Калі файл адлюстроўвае пэўны фэномэн ці акалічнасьці, якія пакуль не былі прадстаўленыя ў Вікісховішчы (напрыклад, хваробы ці зьмяненьні цела), дык яго варта пакінуць, паколькі ён дадае ў Вікісховішчы адукацыйны зьмест. Вікісховішча мусіць мець мэдыяфайлы пра анатомію чалавека ва ўсёй ейнай разнастайнасьці й адменнасьці.

Мэдыяфайлы, лепшыя за існыя

Калі новая выява ці відэа адлюстроўвае штосьці, што мы ўжо маем, але лепшым чынам, старыя файлы можна выставіць на выдаленьне.

  • Файлы з вышэйшым разьдзяленьнем лепшыя за файлы зь ніжэйшым разьдзяленьнем
  • Рэзкія здымкі лепшыя за расфакусаваныя і размытыя
  • Здымкі ў кантэксьце (напрыклад, мужчынскае цела цалкам) лепшае за мэдыя з выявай аднак пахвіны
  • Няспрэчнае кадраваньне (напрыклад, у профіль) лепшае за «шакавальныя» прыбліжаныя здымкі (такія файлы з гэтай прычыны зручнейшыя для выкарыстаньня вандаламі)

Выкананьне гэтых умоваў дапаможа Вікісховішчу стаць высокаякаснай базай зьвестак, якая лепей адпавядацьме сваім адукацыйным мэтам.