Ultra-music.com
Выгляд
Ultra-music.com | |
---|---|
URL | ultra-music.com |
Камерцыйны | не |
Тып сайта | музычны сайт |
Мова(-ы) | руская |
Размяшчэнне сервера | Беларусь |
Аўтар | Вячаслаў «Slaver» Радзівонаў |
Пачатак працы | 2003 |
Канец працы | 31 сакавіка 2015 |
«Ultra-Music» — незалежны музычны праект, які распавядае аб жыцці беларускай і сусветнай музычнай сцэны. Публікаваў свежыя музычныя навіны, агляды музычных падзей, фота- і відэарэпартажы з канцэртаў і фестываляў, рэцэнзіі на новыя альбомы[1]. Сайт даваў простым наведвальнікам магчымасць абмеркаваць музычныя падзеі, а маладым музыкам — пляцоўку для прэзентацыі сваёй творчасці[2].
На 12 год працы пасля маштабнага рэдызайну сайт прыпыніў дзейнасць, але захаваў архів, бо, па словах стваральніка Вячаслава Радзівонава, «мы дасягнулі столі развіцця ва ўмовах адсутнасці фінансавання»[3]. Заснавальнік партала падаўся ў броварства, а галоўны рэдактар Аляксандр Чарнуха перайшоў працаваць на сайт «Onliner.by»[3].
Гл. таксама
[правіць | правіць зыходнік]Зноскі
- ↑ Карпицкая, Катерина (2011). "Пациент скорее мёртв, чем жив" (PDF). Read Me(руск.). 2 (2): 28–30. Архівавана (PDF) з арыгінала 15 верасня 2019. Праверана 2019-09-15.
- ↑ Интервью ultra-music.com (руск.). Троiца (17.09.2013 г.). Праверана 23 жніўня 2019.
- ↑ а б Горбаш, Леша; Кашликов, Антон; palasatka. Вспомнить все: таймлайн беларусской музыки 2010–2019 (руск.). 34mag (26 снежня 2019). Архівавана з першакрыніцы 30 снежня 2019. Праверана 30 снежня 2019.
Спасылкі
[правіць | правіць зыходнік]- ultra-music.com — афіцыйны сайт «Ultra-music.com»