Star Wars: Battlefront
Выгляд
Star Wars: Battlefront | |
---|---|
Распрацоўшчык | Pandemic Studios[d] |
Выдавец | Lucasfilm Games[d] |
Частка серыі | Star Wars: Battlefront[d] |
Даты выпуску | 21 верасня 2004 і ліпень 2005 |
Апошняя версія |
|
Жанры | шутар ад першай асобы[d] і third-person shooter[d] |
Тэхнічныя даныя | |
Платформы | Xbox, PlayStation 2, Windows і macOS |
Гульнявы рухавік | Zero[d] |
Рэжымы гульні | шматкарыстальніцкая гульня і аднакарыстальніцкая гульня |
Мова інтэрфейсу | англійская |
Носьбіты | DVD і лічбавае распаўсюджванне[d] |
Кіраванне | камп’ютарная клавіятура, камп’ютарная мыш і геймпад |
Афіцыйны сайт (англ.) |
«Star Wars: Battlefront» — камп’ютарная гульня жанру шутар ад першай асобы (можна пераключыцца на выгляд ад трэцяй асобы) у сусвеце «Зорных войн», даступныя адзінкавы і шматкарыстальніцкі рэжымы гульні. Гульня распрацаваная Pandemic Studios і выдадзеная LucasArts 21 верасня 2004 года, адначасова для персанальных камп’ютараў (Microsoft Windows), Xbox і PlayStation 2. У ліпені 2005 года, быў партаваны на Macintosh кампаніяй Aspyr. Гульнявы працэс засноўваецца на прынцыпе Battlefield 1942, з той розніцай, што дзеянні разгортваюцца ў сусвеце «Зорных войн», на планетах «далёкай далёкай галактыкі», з уласцівымі ёй выглядамі войскаў і ваеннай тэхнікі. 31 кастрычніка 2005 года, LucasArts выпусціла Star Wars Battlefront 2.