MTV Movie & TV Awards
MTV Movie & TV Awards | |
---|---|
Тып | група ўзнагарод[d] і тэлеперадача |
Заснавальнік | MTV |
Заснаванне | 1992 |
Краіна | |
Сайт |
mtv.com/ontv/movi… (англ.) mtv.com/movie-and… |
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Кінаўзнагароды MTV (англ.: MTV Movie Awards) — штогадовае тэлевізійнае шоу па прысуджэнні ўзнагарод у вобласці амерыканскага кіно, якае арганізуецца каналам MTV. Існуе з 1992 года. Шоу «Кінаўзнагароды MTV» шмат у чым парадыруе оскараўскую цырымонію, у прыватнасці, здымаюцца адмысловыя ролікі-пародыі на фільмы-намінанты. Нязменны атрыбут шоу — жывыя выступленні музыкантаў. Пераможцы ў розных катэгорыях вызначаюцца галасаваннем гледачоў на сайце MTV і істотна адлюстроўваюць кінагусты амерыканскіх падлеткаў.
Цырымонія ўручэння прэміі абстаўляецца ў гумарыстычным ключы. Нярэдка ўручаюцца жартоўныя прэміі. На сцэне з'яўляюцца персанажы з заяўленых фільмаў (Ёда, Голум) і выступаюць з падзячнымі прамовамі, як акцёры.
Намінацыі
[правіць | правіць зыходнік]- Найлепшы фільм
- Найлепшая мужчынская роля
- Самы жаданы мужчына (1992—1996)
- Самая жаданая жанчына (1992—1996)
- Найлепшая жаночая роля
- Прарыў года
- Найлепшая камедыйная роля
- Найлепшы злыдзень
- Найлепшы пацалунак
- Найлепшы «шо гэта было?!» момант
- Страшная да чорцікаў роля
- Зорка, якая ўрабіла ўсіх
- Глабальная суперзорка
- Прызнанне пакалення
Цікавыя факты
[правіць | правіць зыходнік]- Першае прынцыповае адрозненне гэтай цырымоніі ад іншых заключаецца ў тым, што магчымасць аддаць свае галасы за любімы фільм (ці акцёра) даецца звычайным гледачам, гледачам тэлеканала MTV. Другое адрозненне — набор намінацый, якія не маюць аналагаў у астатніх прэміях кінематографа.
- Галоўным прызам цырымоніі з'яўляецца Залатая шклянка папкорна.
- Рэкардсменам па ліку сабраных узнагарод з'яўляецца комік Джым Кэры, які святкаваў перамогу 10 раз (агульны лік намінацый — 22).
Пераможцы
[правіць | правіць зыходнік]У намінацыі «Найлепшы фільм года»
- 1992 — Тэрмінатар 2: Судны дзень /Terminator 2: Judgment Day/
- 1993 — Некалькі добрых хлопцаў /A Few Good Men/
- 1994 — Пагроза для грамадства /Menace II Society/
- 1995 — Крымінальнае чытво /Pulp Fiction/
- 1996 — Сем /Se7en/
- 1997 — Крык /Scream/
- 1998 — Тытанік /Titanic/
- 1999 — Усе ў захапленні ад Мэры /There’s Something About Mary/
- 2000 — Матрыца /The Matrix/
- 2001 — Гладыятар /Gladiator/
- 2002 — Уладар пярсцёнкаў: Брацтва пярсцёнка /The Lord of the Rings: The Fellowship of the Ring/
- 2003 — Уладар пярсцёнкаў: Дзве вежы /The Lord of the Rings: The Two Towers/
- 2004 — Уладар пярсцёнкаў: Вяртанне караля /The Lord of the Rings: The Return of the King/
- 2005 — Напалеон Дынаміт /Napoleon Dynamite/
- 2006 — Няпрошаныя госці /Wedding Crashers/
- 2007 — Піраты Карыбскага мора: Куфар мерцвяка /Pirates of the Caribbean: Dead Man’s Chest/
- 2008 — Трансформеры /Transformers/
- 2009 — Змярканне /Twilight/
- 2010 — Змярканне. Сага. Маладзік /Twilight/NewMoon
- 2011 — Змярканне. Сага. Зацьменне /Twilight/Eclipse
Гл. таксама
[правіць | правіць зыходнік]Спасылкі
[правіць | правіць зыходнік]- Афіцыйны сайт тэлеканала MTV (англ.)
- Пра MTV Movie Awards Архівавана 11 лютага 2009. (руск.)
- Кінаўзнагароды MTV на сайце «Internet Movie Database» (англ.)
- Прэмія 2008