Аляксандр Віктаравіч Іваноў
Аляксандр Віктаравіч Іваноў | |
---|---|
| |
Асноўная інфармацыя | |
Поўнае імя | Аляксандр Віктаравіч Іваноў |
Дата нараджэння | 29 кастрычніка 1994[1] (30 гадоў) |
Месца нараджэння | |
Краіна | |
Музычная дзейнасць | |
Прафесіі | спявак |
Гады актыўнасці | 2014 |
Інструменты | гітара і вакал |
Жанры | поп-музыка і поп-рок |
ivanmusic.ru (руск.) | |
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Алякса́ндр Ві́ктаравіч Івано́ў (псеўданім: IVAN; нар. 29 кастрычніка 1994, Гомель) — беларускі спявак, прадстаўнік Беларусі на конкурсе песні «Еўрабачанне 2016» з песняй «Help You Fly ».
Біяграфія
[правіць | правіць зыходнік]Нарадзіўся 29 кастрычніка 1994 гады ў Гомелі [2]. Бацька [3] і брат Аляксандра таксама з'яўляюцца музыкамі. У восем гадоў пачаў вучыцца ў музычнай школе па класе гітары. Калі Аляксандру было 15 гадоў, ён сабраў рок-гурт «Brown Velvet», у якім спяваў і граў на гітары. Паступіў у лінгвістычны інстытут, але кінуў яго, правучыўшыся два гады [3].
У 2009 годзе прайшоў кастынг на Mass Medium Fest. Пасля гэтага ён пераехаў у Санкт-Пецярбург разам са сваім гуртом «Ivanov», які быў створаны яшчэ ў Гомелі. З гутом запісаў чатыры песні: «Продолжая путь», «Где», «На встречной полосе» і «Белая душа». Выканаў галоўную ролю ў мюзікле «Рамэа і Джульета» [3].
У 2013 годзе Іваноў удзельнічаў у другім сезоне расійскага тэлешоў «Битва хоров», дзе спяваў разам з Санкт-Пецярбургскім хорам пад кіраўніцтвам Віктара Дробыша. Хор заняў другое месца на конкурсе. У гэтым годзе спеваку прыйшлося ўзяць сабе псеўданім IVAN, каб не было блытаніны з Аляксандрам Івановым, спеваком гурта Ронда. Таксама псеўданім, на яго думку, сімвалізуе славянскага волата Івана.
У 2014 годзе Іваноў перамог на конкурсе "Пять звёзд" у Ялце, што дало яму магчымасць удзельнічаць у конкурсе песні Інтэрбачанне-2015, які пазней не адбыўся.
У 2015 годзе спявак стаў удзельнікам расійскага тэлешоў «Главная сцена», дзе заняў другое месца [4]. Пасля ўдзелу ў тэлешоў прадзюсарам Іванова стаў Віктар Дробыш. Першая песня спевака, «Крыж і далонь», была напісана Дробышам.
Еўрабачанне 2016
[правіць | правіць зыходнік]У 2015 годзе беларускае тэлебачанне апублікавала спіс дзесяці артыстаў, якія прайшлі папярэдні адбор.
22 студзеня 2016 у фінале беларускага адбору IVAN выступіў пад сёмым нумарам з песняй «Help You Fly». Па правілах конкурсу 2016 года, пераможцы выбіралі выключна тэлегледачы. IVAN перамог на адборы з 23 167 галасоў, што дало яму права ўдзельнічаць ад Беларусі на «Еўрабачанні 2016» [5].
Першапачаткова IVAN планаваў ўключыць у свой нумар на сцэне выступ з ваўкамі, а таксама хацеў з'явіцца ў аголеным выглядзе. Аднак арганізатары конкурсу, якія далі папярэднюю згоду на гэта, у апошні момант забаранілі спеваку выступаць у падобным выглядзе. Ён тэрмінова змяніў нумар: ваўкі з'явіліся ў выніку на галаграме, а сам ён адмовіўся ад ідэі выступаць аголеным.
12 мая 2016 года Ivan выступіў у другім паўфінале, але не прабіўся ў фінал [6].
Зноскі
- ↑ https://musicbrainz.org/artist/3ef32059-9de4-419c-831c-08c590a50a50
- ↑ Anthony Granger. Russia: Alexander Ivanov wins “Five stars” Биография Александра Иванова (INAN) (англ.) (15 мая 2014).
- ↑ а б в Белоруссия. Иван — участник Евровидения 2016 (20 красавіка 2016).
- ↑ «Главная сцена». Участники: Александр Иванов(недаступная спасылка). Архівавана з першакрыніцы 27 жніўня 2017. Праверана 27 жніўня 2017.
- ↑ Сергей Малиновский. На «Евровидение-2016» от Белоруссии едет Александр Иванов(недаступная спасылка). Комсомольская правда (23 студзеня 2016). Архівавана з першакрыніцы 8 снежня 2016. Праверана 20 мая 2019.
- ↑ Николай Мачекин. IVAN не прошел в финал «Евровидения» . www.sb.by. Праверана 13 мая 2016.