Даўжыня самца — 50 — 90 мм; самкі — 40 — 50 мм. Афарбоўка пярэднеспінкі і галавы самцоў — чорная або чорная з зелянявым адценнем. Часам пярэднеспінка самцоў з чырванавата-карычневым адценнем. Надкрылле жоўтае з аліўкава-зялёным адценнем. Самцы з дужым, тоўстым, адносна нядоўгім рогам на галаве. Пярэднеспінка з адным адносна доўгім рогам і 4 асобнымі кароткімі зубцамі.