Шматгадовыя (у культуры — аднагадовыя) травы, кусты і паўкусты. Перац агароднінны (Capsicum annuum) — аднагадовая самаапыляльная расліна, мае шэраг разнавіднасцей, якія падзяляюць на салодкія і вострыя (горкія). Культывуюць таксама найбольш востры перац каенскі.
Адрозніваецца 20 (паводле іншых звестак каля 50) відаў. Пашыраны ў Цэнтральнай, Паўднёвай Амерыцы і на астравах Галапагас. Плады перцу агародніннага, ці папрыкі, выкарыстоўвалі ў Амерыцы ацтэкі; у Еўропу іх прывёз Хрыстафор Калумб. Культывуюць у краінах з трапічным, субтрапічным і ўмераным кліматам.