Перайсці да зместу

Юзаф Вінцэнт Плятэр

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Юзаф Вінцэнт Канстанцін Плятэр
Józef Wincenty Konstanty Plater
Герб «Плятэр»
Герб «Плятэр»
Кашталян троцкі
1793 — 1795
Папярэднік Казімір Канстанцін Плятэр
Пераемнік пасада скасавана
Польны пісар літоўскі
25 лютага 1771 — 1783
Папярэднік Юзаф Сасноўскі
Пераемнік Юрый Вяльгорскі

Нараджэнне 11 ліпеня 1745(1745-07-11)[1][2]
Смерць студзень 1806[3] (60 гадоў)
Род Плятэры
Бацька Канстанцін Людвік Плятэр
Маці Аўгуста з Агінскіх[d]
Жонка Кацярына Сасноўская
Дзеці Цэцылія, Фердынанд, Адам Эдвард, Станіслаў, Генрыка Соф'я, Адэлаіда
Член у
Званне генерал
Узнагароды
ордэн Белага арла ордэн Святога Станіслава

Юзаф Вінцэнт Плятэр (Броэль-Плятэр) (11 ліпеня 1745, Краслава — паміж 1 і 6 студзеня 1806) — дзяржаўны дзеяч Вялікага Княства Літоўскага.

Сын Канстанціна Людвіка Плятэра, троцкага кашталяна, і Аўгусты Агінскай, дачкі троцкага ваяводы Юзафа Тадэвуша Агінскага.

Генерал-лейтэнант у 17751791, пісар польны літоўскі ў 17711783, кашталян троцкі з 1793; староста берасцейскі ў 17701777, маршалак Трыбунала ВКЛ у 1774, член Пастаяннай Рады ў 17931794. У 1775 заснаваў у Талачыне родавую камандорыю Мальтыйскага ордэна.

Ажаніўся з Кацярынай Сасноўскай, дачкой полацкага ваяводы Юзафа Сасноўскага. У шлюбе нарадзіліся дзеці Цэцылія, Фердынанд, Адам Эдвард, Станіслаў, Генрыка Соф’я і Адэлаіда.

Зноскі