Часовы правінцыяльны ўрад Літвы і Беларусі
Часовы правінцыяльны ўрад Літвы і Беларусі — цэнтр падрыхтоўкі і кіраўніцтва паўстаннем 1863—1864 гадоў на Беларусі і ў Літве. Створаны ў Вільні 20 студзеня (1 лютага) 1863 на базе Літоўскага правінцыяльнага камітэта, які абвясціў сябе Часовым урадам на чале з Кастусём Каліноўскім. У сувязі з пачаткам паўстання ў Польшчы ўрад у кожную губерню прызначыў паўстанцкага ваеннага начальніка і ўзяў курс на разгортванне паўстання з апорай на сялянства. «Белыя», незадаволеныя курсам Каліноўскага на аграрную рэвалюцыю, у канцы лютага 1863 года ўвайшлі ў змову з прадстаўніком Варшаўскага Цэнтральнага нацыянальнага камітэта пры Часовым урадзе Літвы і Беларусі Н. Дзюлёранам і зрабілі пераварот. Часовы ўрад, аслаблены арыштамі і ад’ездам яго членаў на месцы, вымушаны быў 27 лютага (11 сакавіка) 1863 перадаць уладу Аддзелу кіраўніцтва правінцыямі Літвы.
Літаратура
[правіць | правіць зыходнік]- Часовы правінцыяльны ўрад Літвы і Беларусі // Энцыклапедыя гісторыі Беларусі. У 6 т. Т. 6. Кн. 2: Усвея — Яшын; Дадатак / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў (галоўны рэд.) і інш.; Маст. Э. Э. Жакевіч. — Мн. : БелЭн, 2003. — 616 с. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0276-8.