Цітус Далеўскі
Цітус Далеўскі | |
---|---|
польск.: Tytus Dalewski | |
Імя пры нараджэнні | польск.: Tytus Dalewski |
Дата нараджэння | 13 мая 1840 |
Месца нараджэння | |
Дата смерці | 11 студзеня 1864 (23 гады) |
Месца смерці | |
Грамадзянства | |
Бацька | Дамінік Далеўскі[d] |
Бітвы/войны | |
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Цітус Далеўскі (1 (13) мая 1840, фальв. Кункулка Лідскага пав., месца фальварка не лакалізавана — 30 снежня 1863 (11 студзеня 1864), Вільня) — адзін з удзельнікаў Паўстання 1863—1864.
Біяграфія
[правіць | правіць зыходнік]Нарадзіўся ў сям'і дробнага шляхціча Дамініка Далеўскага. Вучыўся ў Віленскай гімназіі, дзе сябраваў з Ф. Багушэвічам[1]. Удзельнічаў у рэвалюцыйным студэнцкім руху ў Маскве і Пецярбургу, дзе тым часам вучыўся ва ўніверсітэтах. Адзін з паплечнікаў К. Каліноўскага напярэдадні паўстання, з лета 1863 г. у кіраўніцтве паўстаннем. Быў прызначаны Каліноўскім на пасаду паўстанцкага начальніка Вільні. Арыштаваны ў снежні 1863 г., расстраляны ў Вільні на Лукішскай плошчы.
Памяць
[правіць | правіць зыходнік]У сакавіку 2024 г. да дня 160-й гадавіны пакараньня сьмерцю Кастуся Каліноўскага на тэрыторыі францішканскага кляштара адкрылі паўстанцам Кастусю Каліноўскаму, Зыгмунту Серакоўскаму і Цітусу Далеўскаму.[2]
Гл. таксама
[правіць | правіць зыходнік]- Аляксандр Далеўскі, удзельнік Паўстання 1863—1864 г.
- Фларыян Далеўскі, удзельнік Паўстання 1863—1864 г.
- Францішак Далеўскі (1825 — 25.4.1904, фальв. Руднікі Лідскага пав.), брат Цітуса. Адзін з кіраўнікоў партыі белых. Асуджаны да 10 гадоў катаргі ў Сібіры да паўстання і да 20 гадоў катаргі пасля паўстання.
- Канстанцін Далеўскі (1837 — 25.5.1871) брат Цітуса, камандзір атрада на Ковеншчыне. У эміграцыі, расстраляны версальцамі пад час разгрому Парыжскай камуны.
- Апалонія з Далеўскіх (1841—1915), сястра Цітуса, жонка Зігмунта Серакоўскага.
Зноскі
- ↑ 1891. Выйшла ў свет…
- ↑ У Вільні адкрылі помнік Кастусю Каліноўскаму і іншым паўстанцам. ФОТАРЭПАРТАЖ
Літаратура
[правіць | правіць зыходнік]- 1891. Выйшла ў свет кніга Францішка Багушэвіча «Дудка беларуская» // Арлоў У., Сагановіч Г. Дзесяць вякоў беларускай гісторыі. — Вільнюс, 2000.
- Беларуская ССР: Кароткая энцыклапедыя. Т.5. — Мн.:, 1981 г.
- Суднік С., Сліўкін В. Лідчына ў паўстаньні 1863 года // Лідскі Летапісец, № 4.