Хаўмеа (карлікавая планета)
Хаўме́а (сімвал: ),[1] ці Хаўме́я (136108 Haumea паводле каталога ЦМП[2]; старое абазначэнне 2003 EL61) — чацвёртая па велічыні карлікавая планета Сонечнай сістэмы. Класіфікуецца як плутоід, транснептунавы аб’ект (ТНА)[3]. Паводле даных астраномаў з Паламарскай абсерваторыі (Каліфорнія), мае памер, параўнальны з памерам Плутона, моцна выцягнутую форму і перыяд кручэння вакол сваёй восі каля 4 гадзін. Мае 2 спадарожнікі з перыядамі абароту 18 і 49 сутак. Названа ў гонар гавайскай багіні ўрадлівасці і дзетараджэння[4].
У 2017 годзе ў Хаўмеі былі выяўлены кольцы[5][6].
Гісторыя
[правіць | правіць зыходнік]Аб’ект быў адкрыты ў 2005 годзе[7], 29 ліпеня 2005 года яму быў прысвоены папярэдні парадкавы нумар 2003 EL61 («2003» азначала дату адкрыцця іспанскімі даследчыкамі[8]). 7 верасня 2006 года аб’ект быў занесены ў афіцыйны каталог малых планет як (136108) 2003 EL61.
На званне першаадкрывальнікаў гэтага аб’екта прэтэндавалі дзве групы астраномаў: з Іспаніі і ЗША. Міжнародны астранамічны саюз абраў імя, прапанаванае амерыканцамі. 17 верасня было абвешчана аб прысваенні аб’екту імені Хаўмеа і прысваенні яму статусу карлікавай планеты[9].
Характарыстыкі
[правіць | правіць зыходнік]- Форма і памеры
Першыя ж фотаметрычныя назіранні, зробленыя групай Браўна ў 2005 годзе праз телескоп у Абсерваторыі Кека, выявілі, што Хаўмеа верціцца вельмі хутка — яе перыяд абароту вакол уласнай восі складае 3,9155±0,0002 гадзіны[10]
Вельмі хуткае вярчэнне Хаўмеі павінна скажаць яе форму. Гэта ўскосна пацвярджаецца тым, што ў яе назіраюцца вялікія ваганні яркасці — іх амплітуда дасягае (0,28±0,04)m.[10] Хоць прычынай гэтых ваганняў можа быць неаднароднасць паверхні (як у Плутона, у якога адхіленні ў яркасці дасягаюць 35%), для Хаўмеа прычынай змянення яркасці з'яўляецца, хутчэй за ўсё, яе выцягнутая форма[11]. Даследчыкі прамадэліравалі форму аб'екта і ўстанавілі, што найлепшую адпаведнасць дае мадэль у выглядзе эліпсоіда Якобі з памерамі 1960×1518×996 км і альбеда 0,73[10]. У гэтым выпадку памеры Хаўмеі — каля дыяметра Плутона «ўздоўж» і ў два разы менш — «папярок», і Хаўмеа займае трэцяе або чацвёртае месца сярод транснептунавых аб’ектаў пасля Эрыды, Плутона і, магчыма, Макемаке.
У 2007 годзе былі апублікаваны вынікі вымярэння дыяметра і альбеда Хаўмеі, зробленыя пры дапамозе інфрачырвонага касмічнага тэлескопа Спітцэр. Згодна з гэтымі вымярэннямі, сярэдні дыяметр Хаўмеі аказаўся ровен 1150+250−100 км, а альбеда — 0,84+0,10−0,20[12].
Вымярэнні памераў аб'екта, праведзеныя ў 2009 годзе пры дапамозе інфрачырвонай касмічнай абсерваторыі Гершэль, паказалі, што яе сярэдні дыяметр ляжыць у дыяпазоне 1212—1491 км[13].
- Маса
Маса Хаўмеі вызначана па арбітах спадарожнікаў і роўная (4,004±0,040)×1021 кг, што складае 24 % ад масы Эрыды і 32 % масы Плутона[14]. Зыходзячы з разліковай формы аб'екта, яго сярэдняя шчыльнасць у 2006 годзе ацэньвалася ў 2,6—3,34 г/см³.[10] Такім чынам, шчыльнасць Хаўмеі вышэй, чым у яе суседзяў па поясу Койпера. У 2007, 2010 і 2014 гадах шчыльнасць Хаўмеі была ацэнена ў 2,5—2,6 г/см³[13][15][16].
- Паверхня
Спектр Хаўмеа паказвае, што яе паверхня, як і паверхня Харона, пакрыта пераважна вадзяным лёдам.
У 2009 годзе доктар Педра Ласерда (Pedro Lacerda) з Каралеўскага ўніверсітэта ў Белфасце паведаміў аб выяўленні на паверхні Хаўмеа каляровай анамаліі — вялікай плямы, якая мае чырвонае адценне ў бачным дыяпазоне. Прырода і паходжанне дадзенага аб’екта дакладна не ўстаноўлены. Меркавана гэта можа быць вобласць акладанняў нейкіх мінералаў ці арганічных злучэнняў[11][17]. Па іншай гіпотэзе «чырвоная пляма» ўяўляе сабой след ад сутыкнення Хаўмеа з іншым нябесным целам[18][19].
Кольцы
[правіць | правіць зыходнік]У кастрычніку 2017 года стала вядома аб выяўленні кольцаў у Хаўмеі[5]. Іх радыус складае прыкладна 2287 км, з шырынёю ў 70 км і празрыстасцю 0,5.
Спадарожнікі
[правіць | правіць зыходнік]Дыяметр большага спадарожніка (Хііяка) — каля 350 км, перыяд абарачэння — 48,9 сутак, радыус арбіты — 49,9 тыс. км. Другі спадарожнік (Намака) прыкладна ўдвая менш першага, верціцца вакол Хаўмеа па арбіце з вялікай паўвоссю 25,6 тыс. км з перыядам 18 сутак[14].
Асколкі
[правіць | правіць зыходнік]Магчыма, Хаўмеа ўтварылася ў выніку сутыкнення двух нябесных цел. Большая частка лёгкіх кампанентаў (метан і вадзяны лёд) пасля ўдару часткова знікла, часткова была выкінута ў навакольную прастору і пасля ўтварыла два спадарожнікі (магчыма, будуць адкрыты яшчэ спадарожнікі). Гіпотэза сутыкнення ўскосна пацвярджаецца тым, што на падобных арбітах абарочваюцца яшчэ як мінімум тры ТНА меншага памеру з аналагічнымі Хаўмеа спектрамі — магчыма, «асколкі» Хаўмеа і разбітага ўдарам аб’екта дыяметрам каля 1600 км. Два іншыя ТНА-спадарожнікі, якія раней лічыліся «асколкамі», маюць чырвоны колер і таму не адносяцца да ўдзельнікаў гэтага катаклізму[20]. Пошук «асколкаў» працягваецца[21].
Гл. таксама
[правіць | правіць зыходнік]Зноскі
[правіць | правіць зыходнік]- ↑ JPL/NASA. What is a Dwarf Planet? . Jet Propulsion Laboratory (22 красавіка 2015). Праверана 19 студзеня 2022.
- ↑ Minor Planet Names: Alphabetical List (англ.). IAU Minor Planet Center. Архівавана з першакрыніцы 11 лютага 2012. Праверана 12 снежня 2017.
- ↑ News Release — IAU0807: IAU names fifth dwarf planet Haumea (англ.)
- ↑ 136108 Haumea (2003 EL61) (англ.) // JPL Small-Body Database Browser, California Institute of Technology
- ↑ а б Ortiz, J. L.; Santos-Sanz, P.; Sicardy, B.; et al. (2017). "The size, shape, density and ring of the dwarf planet Haumea from a stellar occultation". Nature. 550 (7675): 219–223. doi:10.1038/nature24051. ISSN 0028-0836.
- ↑ Surprise! Dwarf Planet Haumea Has a Ring, Sky and Telescope, October 13, 2017.
- ↑ Дакладней, Хаўмеа была адкрыта групай даследчыкаў Калтэха ў Паламарскай абсерваторыі 28 снежня 2004, і ў ліпені 2005 года групай з іспанскай абсерваторыі Сьера Невада. Аб палеміцы з нагоды даты і прыярытэту адкрыцця гл. спрэчка вакол адкрыцця Хаўмеа .
- ↑ IAUC 8577: 2003 EL_61, 2003 UB_313, 2005 FY_9; C/2005 N6 (англ.)
- ↑ Хаумеа из внешней части Солнечной системы (руск.)
- ↑ а б в г D. L. Rabinowitz, et al. Photometric Observations Constraining the Size, Shape, and Albedo of 2003 EL61, a Rapidly Rotating, Pluto-Sized Object in the Kuiper Belt // Astrophysical Journal. — 2006. — Vol. 639. — № 2. — P. 1238–1251. — DOI:10.1086/499575 — — arΧiv:astro-ph/0509401
- ↑ а б Дмитрий Целиков (2009-09-16). "Представлено описание карликовой планеты Хаумеа". Компьюлента(руск.). Архівавана з арыгінала 28 лютага 2012. Праверана 2012-02-21.
- ↑ J. Stansberry, W. Grundy, M. Brown, et al. Physical Properties of Kuiper Belt and Centaur Objects: Constraints from Spitzer Space Telescope // The Solar System beyond Neptune. — University of Arizona Press, February 2007. —
- ↑ а б E. Lellouch, et al. "TNOs are cool": A survey of the trans-Neptunian region II. The thermal lightcurve of (136108) Haumea // Astronomy and Astrophysics. — 2010. — Vol. 518. — P. L147. — DOI:10.1051/0004-6361/201014648 — — arΧiv:1006.0095 (гл. табліцу 1)
- ↑ а б Ragozzine D., Brown, M.E. Орбиты и массы спутников карликовой планеты Хаумеа = Orbits and Masses of the Satellites of the Dwarf Planet Haumea = 2003 EL61 // The Astronomical Journal. — 2009. — № 6. — P. 4766—4776. — arΧiv:0903.4213
- ↑ Lacerda, Pedro; Jewitt, David C. (2007). "Densities of Solar System Objects from Their Rotational Light Curves". The Astronomical Journal. 133 (4): 1393–1408. Bibcode:2007AJ....133.1393L. doi:10.1086/511772.
{{cite journal}}
: Папярэджанні CS1: розныя назвы: authors list (спасылка) - ↑ Alexandra C. Lockwood, Michael E. Brown, John Stansberry (2014). The size and shape of the oblong dwarf planet Haumea
- ↑ P. Lacerda Time-Resolved Near-Infrared Photometry of Extreme Kuiper Belt Object Haumea // Astronomical Journal. — 2009. — Vol. 137. — № 2. — P. 3404–3413. — DOI:10.1088/0004-6256/137/2/3404 —
- ↑ На планете Хаумеа открыто большое красное пятно Архівавана 16 жніўня 2010. (руск.) // Мембрана
- ↑ Agence France-Presse. Astronomers get lock on diamond-shaped Haumea(недаступная спасылка). European Planetary Science Congress in Potsdam. News Limited (16 верасня 2009). Архівавана з першакрыніцы 23 верасня 2009. Праверана 16 верасня 2009.
- ↑ Visible spectroscopy in the neighborhood of 2003 EL61 (англ.)
- ↑ Detection of Additional Members of the 2003 EL61 Collisional Family via Infrared Spectroscopy (англ.)