Фёдар Фёдаравіч Брант
Фёдар Фёдаравіч Брант | |
---|---|
ням.: Johann Friedrich von Brandt[1] | |
Дата нараджэння | 25 мая 1802[2][3][…] |
Месца нараджэння | |
Дата смерці | 3 (15) ліпеня 1879[3][4][…] (77 гадоў) |
Месца смерці | |
Месца пахавання | |
Грамадзянства | |
Дзеці | Alexander Brandt[d][5] і Раман Фёдаравіч Брант[6] |
Род дзейнасці | біёлаг, арнітолаг, заолаг, навуковы работнік, батанік, натураліст, энтамолаг, выкладчык універсітэта, карцынолаг, іхтыолаг, урач |
Навуковая сфера | заалогія, прыродазнаўчыя навукі[7], медыцына[7] і батаніка[7] |
Месца працы | |
Навуковая ступень | доктарская ступень[d][8] |
Альма-матар | |
Вядомыя вучні | Эдуард Карлавіч Брант |
Член у | |
Узнагароды | |
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Сістэматык жывой прыроды | ||
---|---|---|
Аўтар найменняў шэрага батанічных таксонаў. У батанічнай (бінарнай) наменклатуры гэтыя назвы дапаўняюцца скарачэннем «Brandt». Персанальная старонка на сайце IPNI Даследчык, які апісаў шэраг заалагічных таксонаў. Для ўказання аўтарства, назвы гэтых таксонаў суправаджаюць абазначэннем «Brandt».
(у арніталогіі - J. F. von Brandt)
|
Фёдар Фёдаравіч (Іаган Фрыдрых фон) Брант (ням.: Johann Friedrich von Brandt, 25 мая 1802, г. Ютэрбог, Германія — 15 ліпеня 1879) — расійскі заолаг, прэзідэнт Рускага энтамалагічнага таварыства. Акадэмік Імператарскай Пецярбургскай акадэміі навук (1833).
Біяграфія
[правіць | правіць зыходнік]Нарадзіўся 25 мая 1802 года ў Ютэрбогу ў прускай Саксоніі. Пачатковую адукацыю атрымаў спачатку ў гімназіі роднага горада, а потым у ліцэі Вітэнберга.
Скончыў Берлінскі ўніверсітэт. У 1826—1831 гадах працаваў у ім (з 1831 года — прафесар).
З 1831 года ў Расіі: заснаваў і ўзначаліў Заалагічны музей Пецярбургскай акадэміі навук, у 1857—1869 гадах — прафесар Медыка-хірургічнай акадэміі ў Санкт-Пецярбургу.
Прыняў удзел у экспедыцыі Рускага геаграфічнага таварыства 1846—1850 гадоў пад кіраўніцтвам Э. К. Гофмана . Ён прахварэў значную частку экпедыцыі, але напісаў вялікі артыкул у зводны том экспедыцыйнай справаздачы, апублікаваны ў 1856 годзе.[11]
З 14 чэрвеня 1837 года — стацкі саветнік, з 7 снежня 1854 года — сапраўдны стацкі саветнік, з 1 студзеня 1869 года — тайны саветнік. Быў удастоены 12 студзеня 1876 года ордэна Белага арла і ў тым жа годзе ўзнагароджаны прускім ордэнам Чырвонага арла 2-й ступені з зоркай.
Памёр 3 (15) ліпеня 1879 года ў мястэчку Мерэкюль, каля Нарвы. Пахаваны на Смаленскіх лютэранскіх могілках у Пецярбургу.[12]
Навуковая дзейнасць
[правіць | правіць зыходнік]Аўтар навуковых прац па сістэматыцы, палеанталогіі, заалогіі і зоагеаграфіі млекакормячых і іншых пазваночных.
Адзін з аўтараў «Медыцынскай заалогіі» (т.1-2, 1829—1834), «Кароткага абрысу параўнальнай анатоміі з далучэннем гісторыі развіцця жывёл» (1858).
Зноскі
- ↑ Deutsche Nationalbibliothek Record #104263148 // Агульны нарматыўны кантроль — 2012—2016. Праверана 14 мая 2024.
- ↑ Э. Б. Брандт, Федор Федорович // Энциклопедический словарь / под ред. И. Е. Андреевский — СПб.: Брокгауз — Ефрон, 1891. — Т. IVа. — С. 595–596.
- ↑ а б в г Брандт, Федор Федорович // Русский биографический словарь — СПб.: 1908. — Т. 3. — С. 325–326.
- ↑ а б в г www.accademiadellescienze.it Праверана 1 снежня 2020.
- ↑ Э. Б. Брандт, Александр Федорович // Энциклопедический словарь / под ред. И. Е. Андреевский — СПб.: Брокгауз — Ефрон, 1891. — Т. IVa. — С. 592–593.
- ↑ Брандт, Роман Федорович // Энциклопедический словарь / под ред. И. Е. Андреевский — СПб.: Брокгауз — Ефрон, 1891. — Т. IVa. — С. 594.
- ↑ а б в Czech National Authority Database Праверана 8 студзеня 2023.
- ↑ Deutsche Nationalbibliothek Record #104263148 // Агульны нарматыўны кантроль — 2012—2016. Праверана 2 красавіка 2015.
- ↑ https://www.leopoldina.org/mitgliederverzeichnis/mitglieder/member/Member/show/johann-friedrich-von-brandt/ Праверана 19 студзеня 2023.
- ↑ «Благодарить именем Академии»: центральноазиатские коллекции Зоологического музея в хронике заседаний Физико-математического отделения ИАН, 1874–1894, “To Give Thanks on Behalf of the Academy”: Central-Asian Collections of the Zoological Museum in the Annals of the Department of Physic and Mathematic of the Imperial Academy of Sciences, 1874–1894 // Историко-биологические исследования — 2014. — Т. 6, вып. 4. — С. 80–104. — ISSN 2076-8176; 2500-1221
- ↑ Брандт Ф. Ф. Позвоночные животные Североевропейской России, и в особенности Северного Урала // Гофман Э. К. Северный Урал и береговой хребет Пай-Хой. Перевод с нем. Т. 2. СПб., 1856. 1-76 с.
- ↑ Брандт, Иоганн-Фридрих, доктор // Петербургский некрополь / Сост. В. И. Саитов. — СПб.: Типография М. М. Стасюлевича, 1912. — Т. 1 (А—Г). — С. 283.
Літаратура
[правіць | правіць зыходнік]- Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 3: Беларусы — Варанец / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн. : БелЭн, 1996. — Т. 3. — 511 с. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0035-8. — ISBN 985-11-0068-4 (т. 3).
- Нарадзіліся 25 мая
- Нарадзіліся ў 1802 годзе
- Нарадзіліся ў ГДР
- Памерлі 15 ліпеня
- Памерлі ў 1879 годзе
- Памерлі ў Везенбергскім павеце
- Пахаваныя на Смаленскіх лютэранскіх могілках
- Выкладчыкі Берлінскага ўніверсітэта
- Выпускнікі Берлінскага ўніверсітэта
- Выпускнікі Гале-Вітэнбергскага ўніверсітэта
- Члены Леапальдзіны
- Члены РАН
- Члены Французскай акадэміі навук
- Члены Прускай акадэміі навук
- Кавалеры ордэна Белага арла (Расійская імперыя)
- Кавалеры ордэна Святога Уладзіміра 2 ступені
- Кавалеры ордэна Святой Ганны 1 ступені
- Кавалеры ордэна Святога Станіслава 1 ступені
- Кавалеры ордэна Святога Уладзіміра 3 ступені
- Кавалеры ордэна Святога Уладзіміра 4 ступені
- Кавалеры ордэна Святой Ганны 2 ступені
- Кавалеры ордэна Святога Станіслава 2 ступені
- Асобы
- Вучоныя паводле алфавіта
- Аўтары батанічных таксонаў
- Аўтары заалагічных таксонаў
- Нарадзіліся ў Ютэрбогу