Перайсці да зместу

Уладзімір Мікалаевіч Скварцоў

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
(Пасля перасылкі з Уладзімір Скварцоў)
Уладзімір Скварцоў
Надзвычайны і Паўнамоцны Пасол Рэспублікі Беларусь у Дзяржаве Ізраіль
10 верасня 2013 — 12 верасня 2019
Прэзідэнт Аляксандр Лукашэнка
Кіраўнік урада Міхаіл Мясніковіч, Андрэй Кабякоў
Папярэднік Ігар Ляшчэня
Пераемнік Яўген Вараб’ёў
Надзвычайны і Паўнамоцны Пасол Рэспублікі Беларусь у Федэратыўнай Рэспубліцы Германія
3 верасня 1999 — 26 чэрвеня 2009
Прэзідэнт Аляксандр Лукашэнка
Кіраўнік урада Сяргей Лінг, Уладзімір Ярмошын, Генадзь Навіцкі, Сяргей Сідорскі
Папярэднік Пётр Бяляеў
Пераемнік Андрэй Гіро

Нараджэнне 21 снежня 1954(1954-12-21) (69 гадоў)
Адукацыя
Узнагароды

Уладзі́мір Мікала́евіч Скварцо́ў (нар. 21 снежня 1954 у г. Рэж Свярдлоўскай вобласці, РСФСР) — беларускі дыпламат.

Скончыў Мінскі дзяржаўны інстытут замежных моў (1977) і Беларускі дзяржаўны ўніверсітэт (1992).

На дыпламатычнай службе з 1981 года. Працаваў у пасольстве СССР у Германскай Дэмакратычнай Рэспубліцы, на розных пасадах у Міністэрстве замежных спраў Рэспублікі Беларусь (19921995). У 19951998 гадах быў саветнікам у пасольстве Рэспублікі Беларусь у Федэратыўнай Рэспубліцы Германія. У 19981999 гадах быў кіраўніком прэс-службы Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь.

3 верасня 1999 года быў прызначаны Надзвычайным і Паўнамоцным Паслом Рэспублікі Беларусь у Федэратыўнай Рэспубліцы Германія[1]. Адстаўлены з гэтай пасады 26 чэрвеня 2009 года[2].

У 2009—2013 быў начальнікам упраўлення знешнепалітычнага аналізу МЗС Рэспублікі Беларусь.

10 верасня 2013 года быў прызначаны Надзвычайным і Паўнамоцным Паслом Рэспублікі Беларусь у Дзяржаве Ізраіль[3]. 12 верасня 2019 года быў вызвалены з пасады[4].

21 снежня 2004 года ўзнагароджаны Ганаровай граматай Савета Міністраў[5], а 9 кастрычніка 2008 года — Ганаровай граматай Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь[6].

Жанаты, мае дачку.

Зноскі

  1. Указ Президента Республики Беларусь от 3 сентября 1999 г. № 514 «О назначении В. Н. Скворцова Чрезвычайным и Полномочным Послом Республики Беларусь в Федеративной Республике Германия»(недаступная спасылка) (руск.)
  2. Указ Президента Республики Беларусь от 26 июня 2009 г. № 347 Об освобождении В. Н. Скворцова от должности Чрезвычайного и Полномочного Посла Республики Беларусь в Федеративной Республике Германия(недаступная спасылка) (руск.)
  3. УКАЗ ПРЕЗИДЕНТА РЕСПУБЛИКИ БЕЛАРУСЬ сентября 2013 г. № 407 О назначении В. Н. Скворцова (руск.)
  4. Указ Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь № 335 «О В. Н. Скворцове» (руск.). Национальный правовой Интернет-портал Республики Беларусь (12 верасня 2019).
  5. Постановление Совета Министров Республики Беларусь от 21 декабря 2004 г. № 1613 «О награждении В. Н. Скворцова Почетной грамотой Совета Министров Республики Беларусь»(недаступная спасылка) (руск.)
  6. ПОСТАНОВЛЕНИЕ ПРЕЗИДИУМА СОВЕТА РЕСПУБЛИКИ НАЦИОНАЛЬНОГО СОБРАНИЯ РЕСПУБЛИКИ БЕЛАРУСЬ 9 октября 2008 г. № 1010-ПСР3(недаступная спасылка) (руск.)