Тапіры (Tapirus) — вялікія траваедныя сысуны з атрада няпарнакапытных, якія нагадваюць па форме свінню, але маюць кароткі, прыстасаваны для хапання хобатам.
Вядома 5 вымерлых і 1 сучасны род, да якога адносяцца 4 віды: раўнінны тапір, горны тапір, цэнтральнаамерыканскі тапір, індыйскі, або чапрачны тапір. Пашыраны ў Цэнтральнай і Паўднёвай Амерыцы, Паўднёва-Усходняй Азіі. Жывуць у забалочаных лясах, хмызняковых зарасніках.
Даўжыня да 2 м, вышыня ў карку да 1,2 м, маса да 300 кг. Тулава масіўнае. Морда заканчваецца невялікім хабатком. Вочы маленькія. Ногі кароткія, тоўстыя, на пярэдніх па 4, на задніх па 3 пальцы. Скура тоўстая, з кароткімі цёмна-бурымі валасамі. Расліннаедныя, нараджаюць адно, зрэдку двух дзіцянят у сярэднім раз на 15 месяцаў.