Перайсці да зместу

Сяргей Аляксандравіч Маскевіч

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
(Пасля перасылкі з Сяргей Маскевіч)
Сяргей Аляксандравіч Маскевіч
Сцяг Міністр адукацыі Беларусі
29 снежня 2010 — 27 снежня 2014
Прэзідэнт Аляксандр Лукашэнка
Кіраўнік урада Міхаіл Мясніковіч
Папярэднік Аляксандр Радзькоў
Пераемнік Мiхаiл Жураўкоў

Нараджэнне 1 жніўня 1953(1953-08-01) (71 год)
Адукацыя
Навуковая ступень доктар фізіка-матэматычных навук (1995)
Месца працы
Узнагароды
медаль Францыска Скарыны
Заслужаны работнік адукацыі Рэспублікі Беларусь

Сярге́й Алякса́ндравіч Маске́віч (нар. 1 жніўня 1953, в. Быкаўка, Шчучынскі раён, Гродзенская вобласць, БССР) — беларускі дзяржаўны дзеяч, дэпутат Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь 3-га і 4-га скліканняў, Міністр адукацыі Рэспублікі Беларусь (2010—2014). Доктар фізіка-матэматычных навук (1995), прафесар.

Нарадзіўся 1 жніўня 1953 года ў в. Быкаўка Шчучынскага раёна Гродзенскай вобласці.

У 1974 годзе скончыў Гродзенскі педагагічны інстытут па спецыяльнасці «Фізіка». Вучыўся ў аспірантуры Інстытута біяхіміі АН БССР. У 1983 годзе абараніў кандыдацкую дысертацыю на тэму «Спектральна-люмінесцэнтныя ўласцівасці вытворных тыяміну, піравінаграднай кіслаты і іх комплексаў з іонамі двухвалентных металаў у растворах» па фізіка-матэматычных навуках, працаваў на кафедры агульнай і тэарэтычнай фізікі. У 1995 годзе абараніў доктарскую дысертацыю па фізіка-матэматычных навуках, у тым жа годзе стаў прарэктарам ГрДУ па навуковай працы. У 1997—2005 гадах быў рэктарам Гродзенскага дзяржаўнага ўніверсітэта імя Янкі Купалы. Аўтар больш за 250 навуковых прац па фізіцы малекул і менеджменту ў адукацыі.

Дэпутат Гродзенскага абласнога Савета дэпутатаў 23-га і 24-га скліканняў. З 2005 года — дэпутат Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь, дзе ўзначальваў Пастаянную камісію па міжнародных справах і нацыянальнай бяспецы.

З 29 снежня 2010 года па 27 снежня 2014 года працаваў Міністрам адукацыі Рэспублікі Беларусь.

З 2015 па 2023 год ўзначальваў Міжнародны дзяржаўны экалагічны інстытут імя А. Дз. Сахарава БДУ[2][3]..

Зноскі