Ступа (архітэктура)
Выгляд
Сту́па[1] (ад санскрыт स्तूप узвышша), або дагоба (санскрыт दातु-गर्भ месца рэліквій) — будысцкае культавае збудаванне ў выглядзе купалу для захавання рэліквій.
Згодна рэлігійнай традыцыі, першыя ступы былі ўзведзены над прахам, пахавальнай урнай і вуглямі з пахавальнага вогнішча Буды пасля яго смерці. На працягу стагоддзяў у розных краінах з’явіліся розныя найменні і традыцыі будавання ступ, аднак усе яны робяцца замкнёнымі, полымі знутры, але з разнастайнымі архітэктурнымі элементамі (фундаментам, ступенямі, падстрэшкамі, громаадводам, парэнчамі і г. д.) са знешняга боку.
Ступы звычайна падзяляюцца на:
- Пахавальныя (з рэшткамі Буды або яго знакамітых паслядоўнікаў)
- Памятныя (у гонар пэўных падзей з жыцця Буды)
- Рэчавыя (са свяшчэннымі рэчамі і тэкстамі)
- Сімвалічныя (як сімвалы пэўных пастулатаў будысцкай тэалогіі)
- Запаветныя (у гонар рэлігійных запаветаў)
Галерэя
[правіць | правіць зыходнік]-
Пакістан, II ст. да н. э.
-
Паланарува на Шры-Ланцы, XII ст.
-
Ангкор-Ват у Камбоджы, XII ст.
-
Паўночная Індыя, XX ст.
Зноскі
Літаратура
[правіць | правіць зыходнік]- Сту́па // Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 15: Следавікі — Трыо / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн. : БелЭн, 2002. — Т. 15. — С. 223. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0035-8. — ISBN 985-11-0251-2 (т. 15).
Спасылкі
[правіць | правіць зыходнік]- На Вікісховішчы ёсць медыяфайлы па тэме Ступа (архітэктура)
- Усё пра ступы