Перайсці да зместу

Сенегал (рака)

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Сенегал
фр. Fleuve Sénégal
Каля горада Сен-Луі
Каля горада Сен-Луі
Характарыстыка
Даўжыня
  • 1 050 км[1]
Басейн 419 575 км²
Расход вады 640 м³/с
Вадацёк
Выток  
 • Месцазнаходжанне Фута-Джалон
 • Каардынаты 13°48′52″ пн. ш. 10°49′49″ з. д.HGЯO
Вусце Атлантычны акіян
 • Месцазнаходжанне Сен-Луі
 • Вышыня 0 м
 • Каардынаты 15°58′00″ пн. ш. 16°30′31″ з. д.HGЯO
Размяшчэнне
Водная сістэма Атлантычны акіян

Краіны
physical
выток
выток
вусце
вусце
physical
выток
выток
вусце
вусце
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы
Спадарожнікавы здымак ракі Сенегал

Сенега́л[2] (фр.: Fleuve Sénégal) — рака ў Заходняй Афрыцы, утварае натуральную мяжу паміж дзяржавамі Сенегал і Маўрытанія.

Назва ракі паходзіць ад назвы берберскага племя сенега, якое жыве на яе берагах.

Рака пачынаецца на горным масіве Фута-Джалон пад назвай Бафінг да зліцця з ракой Бакой[3]. Даўжыня ракі — каля 1970 км (1430 км ад вытоку ракі Бафінг[3]). Плошча басейна складае 419 575 (441 000[3])км² і гадавы сцёк вады ў Атлантычны акіян вагаецца ад 5 м³/с (у маі) да 2090—5000 м³/с (у жніўні—верасні). Агульны гадавы сцёк каля 23[3] км³. У верхнім цячэнні на рацэ шмат парогаў і вадаспадаў. Далей рака працякае па раўніннай мясцовасці. Упадае ў Атлантычны акіян, утвараючы дэльту плошчай каля 1500[3] км². У вусці ракі пясчаны востраў (бар), на якім знаходзіцца горад і порт Сен-Луі. Галоўныя прытокі: Фалем, Каракаро і Гаргол. Пясчаны востраў у вусці ракі перашкаджае заходу ў яе акіянічных суднаў. У перыяды разводдзя рака суднаходная на працягу 888 км ад вусця да горада Каес, пасля спаду вады на 283 км (да горада Падор)[3]. На рацэ маюцца ГЭС, яе вада выкарыстоўваецца на арашэнне.

Каля ракі гарады Бафулабэ, Каес, Падор, Матам, Бакель[3].

Зноскі

  1. https://www.britannica.com/place/Senegal-River
  2. БелЭн 2002.
  3. а б в г д е ё Африка: энциклопедический справочник. Т. 2. Л—Я / Гл. ред. А. Громыко. Ред. колл. В. М. Власов, Н. И. Гаврилов и др. — М.: Советская энциклопедия, 1987. — С. 352. — 671 с. с илл.
  • Сенегал // Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 14: Рэле — Слаявіна / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн. : БелЭн, 2002. — Т. 14. — С. 326. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0035-8. — ISBN 985-11-0238-5 (т. 14).
  • Африка: энциклопедический справочник. Т. 2. Л—Я / Гл. ред. А. Громыко. Ред. колл. В. М. Власов, Н. И. Гаврилов и др. — М.: Советская энциклопедия, 1987. — С. 352. — 671 с. с илл. (руск.)