Перайсці да зместу

Сабор Святога Кірылы Тураўскага

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Славутасць
Сабор Святога Кірылы Тураўскага
40°41′14″ пн. ш. 73°59′04″ з. д.HGЯO
Краіна  ЗША
Месцазнаходжанне
Архітэктурны стыль неаготыка
Дата заснавання 1902
Map
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Кафедральны Сабор Святога Кірылы Тураўскага — праваслаўны мураваны храм Беларускай аўтакефальнай праваслаўнай царквы ў Нью-Ёрку.

Будынак царквы быў закладзены ў 1850 годзе. Цягам гадоў ён пераходзіў ад адной канфесіі да іншай, але заўсёды заставаўся хрысціянскім храмам[1].

Праваслаўная парафія ў Брукліне была арганізаваная ў 1950 годзе ўцекачамі з Беларусі, якія ў канцы 1940-х гадоў згодна з пастановай Кангрэса прыехалі ў Злучаныя Штаты і пасяліліся ў Нью-Ёрку і ягоных ваколіцах. Першым часам Божыя Літургіі адбываліся ў арандаванай залі па вуліцы Ашворд, што ў знаходзіцца ў раёне заходняга Нью-Ёрка ў Брукліне. У 1951 годзе, пасля прыезду епіскапа Васіля, была дасягнутая дамоўленасць з парафіяй Святое Тройцы Карпата-Рускай праваслаўнай царквы. Там пачалі спраўляцца сумесныя Божыя Службы, якія адбываліся да 1956 года. У 1956 годзе, пасля смерці настаяцеля парафіі Святое Тройцы, парафія вымушаны была зноўку здымаць часовыя памяшканьні. Разам з тым быў актывізаваны збор сродкаў і пошук шляхаў набыцця ўласнага будынка.

Кафедральны Сабор Св. Кірылы Тураўскага ў 2011 годзе

У 1957 годзе быў знойдзены і набыты будынак сучаснай катэдры, і 3 лістапада тут адбылася першая служба.

У 2021 годзе сабору была ахвяраваная копія Крыжа Ефрасінні Полацкай майстра Ігара Вырвіча. Ефрасіннеўскі Крыж пакладзены ў храме, дзе таксама знаходзіцца ікона Святой Ефрасінні з часткаю ейных мошчаў[2]. 25 ліпеня 2021 года Кафедральны Сабор Св. Кірылы Тураўскага наведала дэмакратычны лідар Беларусі Святлана Ціханоўская[3].

26 сакавіка 2022 года каля будынку царквы адбылося ўрачыстае адкрыццё бюстаў вялікім беларускім дзеячам — Тадэвушу Касцюшку і Кастусю Каліноўскаму. Аўтар бюстаў — скульптар Гэнік Лойка.[4]

Кіраўнікі прыходу

[правіць | правіць зыходнік]

Зноскі

  1. youtube.com
  2. belapc.org(недаступная спасылка). Архівавана з першакрыніцы 21 жніўня 2021. Праверана 18 верасня 2021.
  3. belapc.org
  4. У Нью-Ёрку ўсталявалі бюсты Тадэвушу Касцюшку і Кастусю Каліноўскаму