Перайсці да зместу

Парэцкая царква

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі

Парэцкая царква — праваслаўны храм, які знаходзіцца ў 6 км на поўнач ад Слоніма на ўзбярэжжы ракі Шчары, паміж вёскамі Парэчча і Задвор’е. Падрыхтоўчыя работы па яе будаўніцтву пачаліся 17 чэрвеня 1865 года па ініцыятыве святара А. П. Гарачкі, а пабудова закончылася 20 верасня 1867 года. Была зачынена бальшавікамі ў 1960-я гады, якія размясцілі ў ёй калгасны склад, а потым спалілі. Цяпер адбудоўваецца на сродкі прыхаджан.

Гісторыя будаўніцтва

[правіць | правіць зыходнік]

14 чэрвеня 1864 года гродзенская палата дзяржаўных маёмасцей паведамляе Ваеннаму губернатару г. Гродна: «На предложение Вашего превосходительства от 17 истекающего июня за № 62 палата имеет честь донести, что Поречская церковь состоит в означенном селении Поречье, к коей принадлежит прихожан мужского пола, казенных 376 и частных 946 душ. Посему Министерство разрешило построить там деревянную церковь по нормальному проекту и смете № 3 на возведение коей ассигновано 6135 рублей 4 копейки». Будаваць драўляную царкву было дазволена на царкоўных землях, на ўскраіне Парэчча. Але святар Аляксандр Паўлавіч Гарачка накіроўвае хадатайніцтва аб пабудове каменнай царквы, замест драўлянай, якая магла лёгка згарэць.

Святару Гарачку адмаўляюць ў пабудове каменнай царквы з-за таго, што на яе пабудову патрэбна было выдаткаваць 13 тысяч рублёў. Але 4 кастрычніка 1864 года ён праводзіць агульны сход прыхажан. Прыхаджане пагадзіліся завозіць бясплатна будаўнічыя матэрыялы і працаваць на будоўлі. Быў зацверджаны:

«Список выборных Старшин и Членов Церковного Совета учрежденного в Поречском приходе состоящем в Гродненской Губерни Слонимского уезда селе Поречье для постройки хозяйственным образом каменной Приходской Церкви.

Члены Совета:
  1. Священник Порецкой Церкви и Настоятель Порецкого казенного училища Александр Павлов Горачко;
  2. Сельский Старшина 3-го Пузевичского казенного Общества крестьянин Кондратий Павлов Якубейко;
  3. Церковный Староста казенный крестьянин из дер. Поречье Степан Иванов Голенко.
    Выборные Старшины:
  4. Казенный крестьянин из дер. Поречье Иван Илиев Талерко;
  5. Казенный крестьянин из дер. Азарич Давид Иванов Карпович;
  6. Казенный крестьянин из дер. Задворье Тарас Леонтьев Шундрик;
  7. Казенный крестьянин из дер. Нарастович Матфей Григорьев Шундрик;
  8. Крестьянин собственник из дер. Бабынич Мартин Матфеев Яговдик;
  9. Крестьянин собственник из дер. Бабынич Адам Григорьев Куцко;
  10. Крестьянин собственник из дер. Василевич Осип Леонтьев Харитончик;
  11. Крестьянин собственник из дер. Жилич Степан Федоров Герасимчик.»

16 кастрычніка Царкоўны Савет прымае прысягу аб асабістай маёмаснай адказнасці яго членаў ў выпадках немэтанакіраванага выкарыстання выдзеленых сродкаў на пабудову царквы. Але 28 кастрычніка прыходзіць паведамленне аб забароне пабудовы царквы за подпісам Галоўнага Начальніка Края Міхаіла Мураўёва. Парэцкі святар з дапамогай Слонімскага Ваеннага начальніка Мердзера і Гродзенскага Губернатара Скварцова дабіваецца таго, што 19 снежня 1864 года Мураўёў дазваляе будаўніцтва каменнай царквы ў Парэччах, але не выдткоўвае на гэта дадатковых сродкаў.

На працягу наступных васьмі месяцаў вырашалася пытанне наконт зямельнага ўчастка пад будучую царкву і прылягаючых да яе вучэльні і дома святара.

2 жніўня 1865 года Гродзенскі губернатар Скварцоў атрымаў тэлеграму: «Поречский Церковный Совет почтительнейше доносит сегодня двенадцать часов после литургии закладывается Поречская Церковь. Священник Горечко».

У сувязі з непамернымі для сялян выдаткамі на будаўніцтва каменнай царквы святар Гарачка дабіваецца перагляду кошту будоўлі і павелічэнню яго на 2976 рублёў 80 капеек.

Пабудова царквы каштавала 9285 рублёў. Частка гэтых грошай пайшла на 4-павярховы іканастас. Дадаткова былі заказаны адмысловыя абразы і літыя крыжы.

Іканастас быў намаляваны таленавітым майстрам Цітовым. Асаблівай яркасцю напісання ўражвала «Тайная вячэра», якая месцілася над царскімі варотамі, аздобленымі «ўсебачным Божым вокам». Іканастас і сцены царквы ўпрыгожвалі 25 абразоў.

Адкрыццё і асвячэнне храма адбылося 15 жніўня (27 жніўня па новаму стылю) 1867 года на Успленне, самае значнае свята земляробаў канца лета. З гэтага дня Успленне доўгія гады лічылася храмавым святам у Парэччы.

Святары Парэцкай царквы

[правіць | правіць зыходнік]
  • Гарачка Аляксандр Паўлавіч (з 1867 па 1889),
  • Савіцкі іван Фёдаравіч (з 1889 да 1915),
  • Данілюк Хведар (20-я гг. ХХ ст. — 1935)
  • Талерчык А. Парэцкая царква // Слонімскі край. — 2000. — № 2. — С. 25—52
  • Нацыянальны гістарычны apxіў у Гродне, ф. 97, воп. 1, спр. 21; ф. 1143, воп. 1, спр. 170; ф. 839, воп. 1, спр. 212.
  • Нацыянальны гістарычны apxіў Рэспублікі Беларусь, ф. 1785, воп. 1, спр. 30.
  • Марозава С. Лес культурнай спадчыны уніяцкай царквы ў Беларусі // Спадчына, 1996 г., № 6.