Сядзібна-паркавы ансамбль Грабніцкіх (Обаль)
Сядзібна-паркавы комплекс | |
Обальская сядзіба | |
---|---|
![]() Обальская сядзіба на старым фотаздымку | |
55°21′27,95″ пн. ш. 29°16′56,22″ у. д.HGЯO | |
Краіна |
![]() |
Гарадскі пасёлак | Обаль |
Архітэктурны стыль | класіцызм |
Дата пабудовы | XIX ст. |
Будынкі | |
парк • жылы дом | |
Статус |
![]() |
![]() |
Обальскі сядзібна-паркавы комплекс — рэшткі сядзібнага дома і парк, якія захаваліся ў г. п. Обаль.
Гісторыя[правіць | правіць зыходнік]
Пабудавана ў 1-й палове 19 стагоддзя. З 1920 года ў сядзібе была школа, пасля вайны — дзіцячы дом. У апошні час інтэрнат працаўнікоў керамічнага завода.
Сядзіба значна пацярпела ад пажару і разрабаванняў.
Архітэктура[правіць | правіць зыходнік]
![](http://upload.wikimedia.org/wikipedia/commons/thumb/3/33/%D0%9F%D0%B0%D0%BB%D0%B0%D1%86_%D0%90%D0%BC%D0%B1%D1%83%D1%80%D0%B3%D0%B5%D1%80%D0%B0.jpg/250px-%D0%9F%D0%B0%D0%BB%D0%B0%D1%86_%D0%90%D0%BC%D0%B1%D1%83%D1%80%D0%B3%D0%B5%D1%80%D0%B0.jpg)
Сядзібны дом двухпавярховы, пабудаваны з цэглы. Галоўны ўваход вылучаны чатырохкалонным порцікам. З боку парку дом мае высокі цокальны паверх над выступаючай аркадай. Перад уваходам дзве скульптуры львоў.
Цэнтральнае месца ў інтэр'еры займае шырокі вестыбюль і парадная зала. На другім паверсе размяшчаліся жылыя пакоі. Гаспадарчыя памяшканні вынесены ў цокальны паверх. Першапачатковая планіроўка зменена падчас рамонту 1905—1907 гг.
Галоўным фасадам будынак выходзіць на невялікую плошчу з газонам.
Парк[правіць | правіць зыходнік]
За домам, на беразе ракі, невялікі пейзажны парк да якога вядуць пліты-прыступкі. Ліпавая алея паўколам апаясвае парк. Цэнтр парку — лужок з групамі лісцевых дрэў і астраўкамі хмызнякоў.
Літаратура[правіць | правіць зыходнік]
- Обольская усадьба // Память: историко-документальная хроника Шумилинского района / редкол.: И. П. Шамякин [и др.]. — Мн., 1985. — С. 24.
- Сядзіба // Збор помнікаў гісторыі і культуры Беларусі. Віцебская вобласць / рэдкал.: С. В. Марцэлеў [і інш.]. — Мн., 1985. — С. 472.
Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]
![]() |
Сядзібна-паркавы ансамбль Грабніцкіх (Обаль) на Вікісховішчы |
---|
- Сядзібна-паркавы ансамбль Грабніцкіх (Обаль) на сайце Radzima.org
- Сядзібна-паркавы ансамбль Грабніцкіх (Обаль) на сайце Глобус Беларусі (руск.)
- Сядзібна-паркавы ансамбль Грабніцкіх (Обаль) на сайце «Архіварта»