Перайсці да зместу

Ніцэлопсіс двухдомны

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Ніцэлопсіс двухдомны
Навуковая класіфікацыя
Міжнародная навуковая назва

Nitellopsis obtusa J. Groves, 1919


Сістэматыка
на Віківідах

Выявы
на Вікісховішчы
NCBI  40811
EOL  913079
IPNI  ???
TPL  ???

Ніцэлопсіс двухдомны (Nitellopsis obtusa) — водная расліна з сямейства харавыя (Characeae).

Ніцэлопсіс двухдомны распаўсюджаны па тэрыторыі ўсёй Еўропы і Паўночнай Азіі да Сібіры і Японіі. На паўночным захадзе Еўропы сустракаецца рэдка, некалькі часцей у паўночных і ўсходніх рэгіёнах. Расліна добра пераносіць пэўнае невысокае ўтрыманне солі ў вадзе, таму сустракаецца не толькі ў глыбокіх азёрах з празрыстай нямутнай вадой, але і ў змяшаных водах узбярэжжаў Паўночнага і Балтыйскага мора. Расце пераважна на глыбіні 4-10 метраў у азёрах мезатрофнага тыпу. Апошнія даследаванні сведчаць аб тым, што невысокая доля угнаенняў (антрапагенная эўтрафікацыя) не мае значнага ўплыву на жыццяздольнасць і функцыянальныя працэсы расліны пры ўмове дастатковай колькасці пажыўных рэчываў.

Некаторыя расліны дасягаюць максімальнай даўжыні 2 метры, звычайная даўжыня ніцэлопсіса двухдомнага складае ад 20 да 50 сантыметраў.