Мікалай Ільіч Бялуга
Мікалай Ільіч Бялуга | |
---|---|
Нараджэнне |
1885 |
Смерць |
не раней за 1960 |
Партыя | |
Месца працы | |
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Мікалай Ільіч Бялуга (1885, в. Лакно, Гродзенскі павет, цяпер Гродзенскі раён — пасля 1960, Гродна[1]) — беларускі дзяржаўны дзеяч.
Біяграфія
[правіць | правіць зыходнік]З беларускай сялянскай сям’і. Атрымаў вышэйшую адукацыю. У 1919—1924 гадах служыў у Чырвонай арміі. З 1920 года член ВКП(б). З 1929 да 1933 года віцэ-прэзідэнт БелАН, загадчык сектара (аддзела) Белкаапсаюза[1]. Старшыня Цэнтральнага бюро краязнаўства.
Арыштаваны 19 студзеня 1933 года. Асуджаны пастановай калегіі АДПУ СССР 2.4.1933 як «удзельнік контррэвалюцыйнай шкодніцкай арганізацыі» і за «сабатаж» да 3 гадоў пазбаўлення волі. Этапаваны ў Казахстан[1].
Пасля вызвалення жыў у Гродне. Далейшы лёс невядомы. Рэабілітаваны судовай калегіяй па крымінальных справах Вярхоўнага суда БССР 28.10.1960. Асабовая справа Бялугі № 16776-с захоўваецца ў архіве КДБ Беларусі[1].
Зноскі
- ↑ а б в г БЯЛУГА Мікалай Ільіч // Рэпрэсаваныя літаратары, навукоўцы, работнікі асветы, грамадскія і культурныя дзеячы Беларусі. Энцыклапедычны даведнік у 10 тамах (15 кнігах). Т. 3. Кніга 1 / Укладальнік Л. У. Маракоў. — Мн., 2004.
Літаратура
[правіць | правіць зыходнік]- БЯЛУГА Мікалай Ільіч // Рэпрэсаваныя літаратары, навукоўцы, работнікі асветы, грамадскія і культурныя дзеячы Беларусі. Энцыклапедычны даведнік у 10 тамах (15 кнігах). Т. 3. Кніга 1 / Укладальнік Л. У. Маракоў. — Мн., 2004.
- Міхнюк У. Захоўваць вечна: справа ? 20951-с // Маладосць. 1992. № 6. С. 126; Возвращенные имена.
Спасылкі
[правіць | правіць зыходнік]- На Вікісховішчы ёсць медыяфайлы па тэме Мікалай Ільіч Бялуга
- Нарадзіліся ў 1885 годзе
- Нарадзіліся ў Гродзенскім павеце (Расійская імперыя)
- Памерлі ў Гродне
- Члены КПСС
- Супрацоўнікі Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі
- Асобы
- Вікіпедыя:Артыкулы пра асоб, якія не маюць старонак цёзак па прозвішчы
- Рэпрэсаваныя ў БССР
- Рэабілітаваныя ў СССР
- Дзяржаўныя дзеячы БССР
- Нарадзіліся ў Гродзенскім раёне
- Супрацоўнікі Белкаапсаюза