Перайсці да зместу

Металургія

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
На металургічным прадпрыемстве

Металургія — галіна матэрыялазнаўства, якая вывучае фізічныя і хімічныя паводзіны металаў і сплаваў. Да металургіі адносіцца і практычнае прымяненне наяўных ведаў аб металах — ад здабычы сыравіны да выпуску гатовай прадукцыі. Да металургіі адносяцца:

  • вытворчасць металаў з прыроднай сыравіны і іншых металаўтрымліваючых прадуктаў;
  • атрыманне сплаваў;
  • апрацоўка металаў у гарачым і халодным стане;
  • зварка;
  • нанясенне пакрыццяў з металаў;
  • вобласць матэрыялазнаўства, якая вывучае фізічныя і хімічныя паводзіны металаў, інтэрметалідаў і сплаваў.
Залатая галаўная повязь з Фіваў. 750700 да н.э.

Першыя сведчанні таго, што чалавек займаўся металургіяй, датуюцца V і VI тысячагоддзем да нашай эры[1], і былі знойдзены ў Майданпеку, Ярмовацы, Плочніку ў Сербіі. На сённяшні дзень раннія выплаўленні медзі ўключаюць у сябе прылады, як медная сякера 5500 года да н.э., якая належыць да культуры Вінча[2]. Іншыя прыкметы выкарыстання металургіі датуюцца III тысячагоддзем да нашай эры ў такіх месцах, як Палмела ў Партугаліі, Картэс-дэ-Навара ў Іспаніі і Стоўнхендж у Вялікабрытаніі. Аднак, як гэта часта бывае з вывучэннем дагістрычных часоў, канчатковы пачатак не можа дакладна быць вызначаны.

Срэбра, медзь, волава і метэарытнае жалеза таксама можна лёгка знасці ў прыродзе, што дазваляла выкарыстоўваць металаапрацоўку ў абмежаваным аб'ёме ў многіх старажытнах культурах. Старажытнаегіпецкая зброя была зроблена з метэарытнага жалеза прыкладна ў 3000 гадах да н.э., яна высока шанавалася і называлася «кінжаламі з нябёсаў»[3]. Аднак, навучыўшыся атрымліваць з медзі і волава шляхам награвання камянёў і спалучэння гэтых двух металаў сплаў, які быў названы бронзай, тэхналогія металургіі бярэ свой пачатак каля 3500 года да н.э. з бронзавага веку.

Георгій Агрыкала

Выманне жалеза з яго руды ў рэальны метал ёсць значна складанейшы працэс, але працэс атрымання такога жалеза быў вынайдзены хетамі ў 1200 годзе да н.э., распачаўшы такім чынам жалезны век. Таямніца здабычы і апрацоўкі жалеза, якую дбайна ахоўвалі філістымляне, з'яўляецца асноўным фактарам іх поспеху[4].

Гістарычнае развіццё чорнай металургіі можа быць знойдзена ў самых разнастайных мінулых культурах і цывілізацыях. Яно ўключае старажытныя і сярэднявечныя каралеўствы і імперыі Сярэдняга і Блізкага Усходу, старажытнага Ірану, старажытнага Егіпту, старажытнай Нубіі і Анатоліі, старажытнага Ноку, Карфагену, грэчаскай і рымскай культур старажытнай Еўропы, сярэднявечнай Еўропы, старажытнага і сярэднявечнага Кітая, старажытнай і сярэднявечнай Індыі, старажытнай і сярэднявечнай Японіі, і гэтак далей. Цікава адзначыць, што многія практычныя працэсы і прылады, якім-небудзь чынам звязаных з металургіяй, магчыма, былі створаны ў старажытным Кітаі, перш чым еўрапейцы іх асвоілі[5]. Тым не менш, апошнія даследаванні сведчаць пра тое, што тэхналогіі рымлян былі значна больш прасунутымі, чым меркавалася раней, асабліва ў галіне горнай здабычы і кавання.

У XVI стагоддзі выйшла кніга Георгія Агрыкалы, якая называецца «De Re Metallica». Кніга апісвае высокаразвітыя і складаных працэсы здабычы металаў і развіцця металургіі таго часу. Агрыкала лічыцца «бацькам металургіі»[6].

Зноскі

  1. H.I. Haiko, V.S. Biletskyi. First metals discovery and development the sacral component phenomenon // Theoretical and Practical Solutions of Mineral Resources Mining // A Balkema Book, London, 2015, р. 227—233.
  2. Neolithic Vinca was a metallurgical culture. stonepages.com (англ.)
  3. W. Keller (1963) The Bible as History page 156 ISBN 0-340-00312-X
  4. B. W. Anderson (1975) The Living World of the Old Testament page 154 ISBN 0-582-48598-3
  5. R. F. Tylecote (1992) A History of Metallurgy ISBN 0-901462-88-8
  6. Karl Alfred von Zittel (1901) History of Geology and Palaeontology p. 15