Перайсці да зместу

Макс фон Фабек

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Макс фон Фабек
ням.: Herrmann Gustav Karl Max von Fabeck
Нараджэнне 6 мая 1854(1854-05-06)
Берлін, Прусія
Смерць 16 снежня 1916(1916-12-16) (62 гады)
Партэнкірхен, Баварыя
Імя пры нараджэнні ням.: Herrmann Gustav Karl Max von Fabeck[1]
Бацька Hermann von Fabeck[d][1]
Адукацыя
Ваенная служба
Гады службы 18711916
Прыналежнасць  Германская імперыя
Род войскаў Пруская армія
Званне
Генерал пяхоты
Генерал пяхоты
Генерал пяхоты
Камандаваў 28-я пяхотная дывізія
XV корпус
XIIІ корпус
11-я армія
1-я армія
12-я армія
8-я армія
Бітвы Першая сусветная вайна
Узнагароды
Ордэн «Pour le Mérite»
Ордэн «Pour le Mérite»
Жалезны крыж 1-га класа
Жалезны крыж 1-га класа
Жалезны крыж 2-га класа
Жалезны крыж 2-га класа
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Ге́рман Гу́стаў Карл Макс фон Фа́бек (ням.: Herrmann Gustav Karl Max von Fabeck; 6 мая 1854, Берлін, Прусія — 16 снежня 1916, Партэнкірхен, Баварыя) — германскі ваенны дзеяч, генерал пяхоты.

Фабек нарадзіўся ў 1854 годзе ў Берліне, на той час сталіцы Прусіі, у сям'і прускага генерал-лейтэнанта Германа фон Фабека (18161873) і яго жонцы Берты, народжанай фон дэм Борне (18291910). Да свайго 17-годдзя ён ужо быў другім лейтэнантам 1-га палка гвардзейскай пяхоты (ням.: 1. Garde-Regiment zu Fuß). З 1878 па 1879 гады ён навучаўся ў Прускай Ваеннай акадэміі. У 1882 годзе ён быў прызначаны да нямецкага Генштаба і атрымаў званне капітана ў 1884 годзе. З 1886 году служыў у якасці афіцэра Генеральнага штаба пры 28-й дывізіі, размешчанай у Карлсруэ.

У 1889 годзе ён стаў штабным афіцэрам VI армейскага корпуса, які месціўся ў Брэслаў і неўзабаве пасля гэтага быў павышаны да маёра. З 1893 ён служыў у грэнадзёрскім палку Фрыдрыха Вільгельма II (ням.: Grenadier König Friedrich Wilhelm II. (1. Schlesisches) Nr. 10) каля Швейдніца. У 1896 годзе ён атрымаў званне падпалкоўніка і пасаду начальніка штаба XI Армейскага корпуса у Каселе.

У 1898 годзе ён быў узведзены ў палкоўнікі і атрымаў сваю першую камандную пасаду: камандзір пяхотнага палка Герцага Фрыдрыха Вільгельма Браўншвайгскага (ням.: Infanterie-Regiments «Herzog Friedrich Wilhelm von Braunschweig» (Ostfriesisches) Nr. 78) у Оснабруке. З 1901 ён узначальваў 25-ю пяхотную брыгаду ў складзе 13-й дывізіі, размешчанай ў Мюнстэры. У тым жа годзе ён быў узведзены ў генерал-маёры.

У 1906 ён быў узведзены ў генерал-лейтэнанты і прызначаны камандзірам 28-й дывізіі ў Карлсруэ. У 1910 годзе ён атрымаў званне генерала ад інфантэрыі і пасаду камандзіра XV армейскага корпуса, размешчанага ў Страсбурге. У 1913 ён прыняў камандаванне XIII-м Каралеўскім Вюртэмбергскім армейскім корпусам у Штутгарце.

Першая сусветная вайна

[правіць | правіць зыходнік]

Пачатак Першай сусветнай вайны сустрэў на пасадзе камандзіра XIII-га Каралеўскага Вюртэмбергскага корпуса 5-ай германскай арміі пад камандаваннем кронпрынца Вільгельма.

Удзельнічаў у шэрагу манеўраных бітваў, вядомых як Бег да мора і Першая бітва пры Іпры. У сакавіку 1915 фон Фабек нядоўга камандаваў новаўтворанай 11-й арміяй, якая была неўзабаве пераведзена з Заходняга на Усходні фронт, з якой ён ваяваў у Літве.

У красавіку 1915 года ён замяніў параненнага Аляксандра фон Клюка на пасадзе камандзіра 1-й арміі. У верасні 1915 фон Фабек атрымаў камандаванне 12-й арміяй, з якой ён быў пераведзены на Усходні фронт.

27 студзеня 1916 года яму быў дараваны à la suite  (англ.) 129-га пяхотнага палка.

Перад сваёй цяжкай хваробай у кастрычніку 1916 фон Фабек на працягу некалькіх тыдняў камандаваў 8-й арміяй.

Кавалер ордэна Pour le Mérite, які атрымаў за выдатнае камандаванне кампаніямі 1914—1915 гадоў у Фландрыі і паўночнай Францыі[2], таксама за паспяховае аперацыйнае планіраванне падчас бітваў пры Монсе, Ле-Като і рацэ Урк. Ён атрымаў персанальную тэлеграму ад кайзера з віншаваннямі.

У кастрычніку 1916 года фон Фабек сур'ёзна захварэў, і пакончыў з сабой 16 снежня 1916 года ў Партэнкірхене, Каралеўства Баварыя.[2]

Зноскі

  1. а б Geni.com — 2006. Праверана 10 лістапада 2024.
  2. а б Макс фон Фабек на партале Пруская машына