Людміла Пятроўна Саянкова
Людміла Пятроўна Саянкова | |
---|---|
Дата нараджэння | 6 жніўня 1957 (67 гадоў) |
Месца нараджэння | |
Грамадзянства | |
Род дзейнасці | кіназнавец, журналістка, выкладчыца ўніверсітэта, вучоная |
Месца працы | |
Навуковая ступень | кандыдат філалагічных навук (1990) |
Навуковае званне |
|
Альма-матар | |
Член у | |
Узнагароды |
Людміла Пятроўна Саянкова (нар. 6 жніўня 1957, в. Цянюкаўшчына, Іўеўскі раён) — беларускі журналіст, кіназнавец, кандыдат філалагічных навук (1990), дацэнт (1994).
Біяграфія
[правіць | правіць зыходнік]У 1979 годзе скончыла факультэт журналістыкі Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта імя У. І. Леніна, у 1985 годзе — кіназнаўчы факультэт Усесаюзнага дзяржаўнага інстытута кінематаграфіі (Масква). Праходзіла стажыроўку ў Масачусецкім інстытуце тэхналогій і Гарвардскім універсітэце.
З 1982 года працуе выкладчыкам кафедры тэорыі і практыкі сучаснай журналістыкі факультэта журналістыкі БДУ. У 1998 годзе прызначана загадчыкам кафедры літаратурна-мастацкай крытыкі факультэта.
Член Беларускага саюза кінематаграфістаў з 1991 года.
Навуковая дзейнасць
[правіць | правіць зыходнік]Навуковыя інтарэсы: метадалагічныя праблемы прадстаўлення твораў мастацтва ў сродках масавай камунікацыі; медыякрытыка. Аўтар вучэбных дапаможнікаў па мастацтве, культуралогіі, шматлікіх навуковых і кіназнаўчых артыкулаў, 4 манаграфій.
Агульная колькасць навуковых публікацый — больш за 150, больш за 500 публікацый у сродках масавай інфармацыі.
Публікацыі
[правіць | правіць зыходнік]- Виды литературно-художественной критики: опыт историко-теоретического обзора: сборник научных статей / под общей редакцией Л. П. Саенковой. — Минск : Белорусский государственный университет, 2005. — 136, [2] с.
- История искусств. Конец XIX — первая половина XX века: конспект лекций / Л. П. Саенкова. — Минск : Белорусский государственный университет, 2004. — 86, [1] с., [6] л. цв. ил.
- Культурология: учебно-методический комплекс для студентов факультета журналистики / Л. П. Саенкова. — Минск : Белорусский государственный университет, 2007. — 146, [1] с.
- Массовая культура: Эволюция зрелищных форм / Л. П. Саенкова. — Минск : Белорусский государственный университет, 2003. — 121, [2] с.
- Массовая культура и журналистика: сборник научных трудов / под редакцией Л. П. Саенковой. — Минск : Белорусский государственный университет, 2012. — 156, [3] с. — (СМИ и художественная культура; вып. 3).
- Минский международный кинофестиваль «Лістапад»: 20 лет спустя / Людмила Саенкова. — Минск : Звязда, 2013. — 318, [1] с., [8] л. ил.
- Трансформация жанров в литературно-художественной критике: сборник научных трудов / под редакцией Л. П. Саенковой. — Минск : Белорусский государственный университет, 2013. — 159 с. — (СМИ и художественная культура; вып. 4).
Узнагароды
[правіць | правіць зыходнік]Лаўрэат прэміі Саюза журналістаў, Беларускага Саюза кінематаграфістаў. Узнагароджана нагруднымі знакамі Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь «Выдатнік адукацыі Беларусі» (2004), Міністэрства інфармацыі Рэспублікі Беларусь «Выдатнік друку Беларусі» (2006).
Літаратура
[правіць | правіць зыходнік]- Ладуцька, К. Журналісты ў мастацтве / Кастусь Ладуцька // Літаратура і мастацтва. — 2014
- Людмила Саенкова. Территория любви // На экранах. — 2017. ― № 7. ― С. 6
- Людмила Саенкова: [публикации автора]. — Режим доступа: https://www.sb.by/author/153018-lyudmila-saenkova/
- Саенкова, Л. Жизнь как экзистенциальная драма / Людмила Саенкова // Беларуская думка. — 2012. — № 12. — C. 81—88.
- Нарадзіліся 6 жніўня
- Нарадзіліся ў 1957 годзе
- Нарадзіліся ў Маладзечанскай вобласці
- Выкладчыкі БДУ
- Выкладчыкі факультэта журналістыкі БДУ
- Кандыдаты філалагічных навук
- Выпускнікі Інстытута журналістыкі БДУ
- Выпускнікі УДІКа
- Члены Беларускага саюза кінематаграфістаў
- Выдатнікі друку Беларусі
- Выдатнікі адукацыі Беларусі
- Асобы
- Вучоныя паводле алфавіта
- Вікіпедыя:Артыкулы пра асоб, якія не маюць старонак цёзак па прозвішчы
- Кіназнаўцы Беларусі
- Журналісты Беларусі