Перайсці да зместу

Хіджаз (каралеўства)

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
(Пасля перасылкі з Каралеўства Хіджаз)
каралеўства
Каралеўства Хіджаз
араб. مملكة الحجاز‎‎
Герб Сцяг
Герб Сцяг
< 
< 
 >
 >
1916 — 1925

Сталіца Мекка
Мова(ы) арабская, асманская
Афіцыйная мова арабская і асманская мова
Рэлігія іслам
Грашовая адзінка Рыал Хіджаза
Насельніцтва 850 000 (1920)
Форма кіравання манархія
Дынастыя Хашыміты
 • 1916—1924 Хусейн бен Алі
 • 1924—1925 Алі ібн Хусейн
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Каралеўства Хіджа́з (араб. مملكة الحجاز‎‎, Mamlakat al-Ḥijāz) — дзяржава ў Хіджазе, якая абвясціла незалежнасць ад Асманскай імперыі ў 1916 годзе. Кіравалася хашыміцкай дынастыяй. У сярэдзіне 1920-х была заваявана Недждам, пасля чаго было створана аб’яднанае Каралеўства Неджд і Хіджаз.

У час Першай сусветнай вайны брытанцы пачалі перамовы з шэрыфам Меккі Хусейнам бен Алі. Вярхоўны брытанскі камісар у Егіпце Мак-Маган  (англ.) паабяцаў у кастрычніку 1915 года Хусейну прызнаць яго каралём будучай дзяржавы, якая мусіла ахапіць ўсе арабскія краіны Азіі, за выключэннем Лівана, захаду Сірыі, поўдня і ўсходу Аравіі. Паклаўшыся на гэта абяцанне, шэрыф Хусейн падняў у чэрвені 1916 года антыасманскае паўстанне.

Пасля вайны, чакаючы, калі Вялікабрытанія выканае свае абяцанні, Хусейн ібн Алі абвясціў сябе каралём, прэтэндуючы на аб’яднанне пад сваёй уладай усіх былых арабскіх правінцый Асманскай імперыі. Аднак у Вялікабрытаніі і Францыі меліся свае планы, і Вялікабрытанія прызнала яго толькі каралём Хіджаза. У 1919 годзе Хусейн вырашыў аб’яднаць арабаў сам, і накіраваў свае войскі ў памежныя раёны Неджда, але быў разбіты. Вялікабрытанія палічыла карысным суцішыць амбіцыі свайго саюзніка, але не дапусціла яго разгрому.

Хусейн не адмаўляўся ад сваіх амбіцыйных планаў, і павялічваў падаткі і расходы на армію. Гэта выклікала рост незадаволенасці ім унутры краіны. У сакавіку 1924 года ён, скарыстаўшыся ліквідацыяй халіфату пасля краху дынастыі Асманаў, абвясціў сябе новым халіфам. Гэта выклікала незадаволенасць у розных частках ісламскага свету, але асабліва — у Недждзе. У верасні 1924 года Неджд пачаў вайну супраць Хіджаза. Гэтым разам брытанцы, незадаволеныя прэтэнзіямі Хусейна і адкрыццём генконсульства СССР у Джыдзе ўлетку 1924 года, не падтрымалі караля, і ў кастрычніку 1924 года Хусейн быў скінуты і высланы з краіны сходам знаці. Сын Алі, які заняў ягонае месца, пакінуўшы ў руках Ібн Сауда Мекку і Медзіну, адступіў да Джыды, і абараняўся там каля года. У кастрычніку 1925 года эмір Неджда Ібн Сауд заключыў з брытанскім прадстаўніком пагадненне, па якім брытанскі ўрад у абмен на некаторыя саступкі фактычна прызнаў анексію Хіджаза Недждам. 22 снежня 1925 года Джыда здалася, а кароль Алі пакінуў Хіджаз; мясцовая знаць яшчэ раней прысягнулася Ібн Сауду.

  • «История Востока» в 6 томах. Т. V «Восток в новейшее время (1914—1945 гг.)» — М.: издательская фирма «Восточная литература» РАН, 2006. ISBN 5-02-018102-1