Перайсці да зместу

Казанова Федэрыка Феліні

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Казанова Федэрыка ФелініM:
італ.: Il Casanova di Federico Fellini
Жанр біяграфічны фільм, кінакамедыя, драматычны фільм і рамантычны фільм
Рэжысёр
Прадзюсар
Сцэнарыст
У галоўных
ролях
Аператар
Кампазітар
Кінакампанія Produzioni Europee Associati[d]
Працягласць 148 хв. і 157 хв.
Краіна
Мова італьянская мова і нямецкая
Год 7 снежня 1976[1], 11 лютага 1977[1], 24 лютага 1977[1], 2 сакавіка 1977[1], 21 красавіка 1977[1], 22 красавіка 1977[1], 4 жніўня 1977[1], 12 жніўня 1977[1], 19 верасня 1977[1], 25 лістапада 1977[1], 1 снежня 1977[1], 13 лютага 1978[1], лістапад 1978[1], 17 лістапада 1978[1], 4 студзеня 1979[1], верасень 1979[1], 27 жніўня 1980[1], 13 снежня 1980[1] і 23 жніўня 1984[1]
IMDb ID 0074291
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

«Казанова Федэрыка Феліні» (італ.: «Il Casanova di Federico Fellini») — кінафільм, зняты італьянскім рэжысёрам Федэрыка Феліні ў 1976 годзе. Прэмія «Оскар» за найлепшую працу мастака па касцюмах.

Апавяданне вядзецца ў форме ўспамінаў састарэлага Казановы пра дні маладосці. Гісторыя Джакама Казановы — гэта бясконцая чарада выпадковых сувязяў, бурных і дзіўных раманаў, спакушаных і пакінутых жанчын у розных гарадах Еўропы. Палавая сувязь з малакроўнай хворай нявінніцай вяртае яе да жыцця. У іншай сцэне Казанова разыгрывае сцэну спакушэння манашкі перад багатым вуаерыстам. Наступны эпізод — любоўны паядынак, дзе Казанава апярэджвае маладога суперніка па колькасці аргазмаў, выкліканых у жанчыны за адно любошча.

Усе гэтыя стракатыя мімалётныя ўспаміны выглядаюць як пошук нязбытнага жаночага ідэалу. І ў канцы апавядання Казанова — ці то ў мроях, ці то на яве — знаходзіць тое, што ён так доўга шукаў. Гэта бяздушная лялька, манекен, з якой Казанова кружыцца ў апошнім танцы.

  • Дональд Сазерленд — Казанова
  • Ціна Амон — Генрыета
  • Сіселі Браўн — мадам д’Урфэ
  • Кармен Скарпіта — мадам Шарпільён
  • Клара Альгранці — Марколіна
  • Даніэла Гаці — Гізельда
  • Адэль Анджэла Ладжодзічэ — Разальба, механічная лялька
  • Джон Карлсен — лорд Талу
  • Дэніэл Эмілфорк Берэнстайн — маркіз Дзю Буа
  • Маргарэт Клеменці — сястра Маддалена
  • Алімпія Карлізі — Ізабэла.
  • Луіджы Зербінаці — Папа Рымскі
  • Дадлі Сатан — Герцаг Вюртэмбергскі
  • Сэндзі Ален — Ангеліна

Узнагароды і прэміі

[правіць | правіць зыходнік]
  • 1977: «Оскар»
    • Пераможца ў намінацыі «Лепшая праца мастака па касцюмах» (Даніла Данаці)
    • Намінацыя — «Лепшы сцэнарый на аснове літаратурнага твора» (Федэрыка Феліні, Бернардына Запоні)
  • 1977 — прэмія «Давід дзі Данатэла»
    • Пераможца ў намінацыі лепшая музыка да фільма (кампазітар Ніна Рота)
  • 1978: BAFTA
    • Пераможца — Лепшы дызайн касцюмаў (Даніла Донаці).
    • Пераможца — Лепшая праца мастака-пастаноўшчыка (Даніла Данаці, Федэрыка Феліні)
    • Намінацыя — Найлепшая праца аператара (Джузэпэ Ратуна)

Зноскі