Зачысцкі сельсавет
Зачысцкі сельсавет | |
---|---|
Краіна | Беларусь |
Уваходзіць у | Барысаўскі раён |
Уключае | 12 населеных пунктаў |
Адміністрацыйны цэнтр | Зачысце |
Дата ўтварэння | 20 жніўня 1924 |
Дата скасавання | 30 сакавіка 2016 |
Насельніцтва (2009) | 649 |
Часавы пояс | UTC+03:00 |
Паштовыя індэксы | 222142 |
Код аўтам. нумароў | 5 |
Зачы́сцкі сельсавет — былая адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў складзе Барысаўскага раёна Мінскай вобласці. Цэнтр — аграгарадок (да 2008 года вёска) Зачысце.
Утвораны 20 жніўня 1924 года як Зачысцкі (Зачысценскі) сельсавет у складзе Барысаўскага раёна Барысаўскай акругі БССР. З 9 чэрвеня 1927 года ў складзе Менскай акругі. Пасля скасавання акруговай сістэмы 26 ліпеня 1930 года ў Барысаўскім раёне БССР. З 20 лютага 1938 года ў складзе Мінскай вобласці. 27 лістапада 1989 года скасавана вёска Макаўе[1]. 30 кастрычніка 2009 года да сельсавета далучана частка скасаванага Бродаўскага сельсавета (2 населеныя пункты: вёскі Кастрыца і Міхайлова)[2]. 30 сакавіка 2016 года скасаваны, тэрыторыя далучана да Прыгараднага сельсавета[3].
Насельніцтва сельсавета паводле перапісу 2009 года (10 населеных пунктаў) складала 649 чалавек[4], з іх 92,9 % — беларусы, 4,9 % — рускія, 1,2 % — украінцы[5].
На момант скасавання ў склад сельсавета ўваходзілі 12 населеных пунктаў: аграгарадок Зачысце, вёскі Белае, Боркі, Бутэлеўшчына, Казлы 2, Карнюшкаў Засценак, Кастрыца, Крынічкі, Міхайлова, Новае Сяло, Новае Янчына і Узнацкі Вугал.
Зноскі
- ↑ Рашэнне выканкома Мінскага абласнога Савета народных дэпутатаў ад 27 лістапада 1989 г. // Збор законаў Беларускай ССР, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1990, № 23 (2009).
- ↑ Решение Минского областного Совета депутатов от 30 октября 2009 г. № 219 Об изменении административно-территориального устройства Минской области Архівавана 28 чэрвеня 2021.
- ↑ Решение Минского областного Совета депутатов от 30 марта 2016 г. № 129 О некоторых вопросах административно-территориального устройства Минской области Архівавана 26 кастрычніка 2021.
- ↑ Колькасць насельніцтва населеных пунктаў Мінскай вобласці Беларусі паводле перапісу 2009 года
- ↑ Этнічны склад насельніцтва сельсаветаў Беларусі паводле перапісу 2009 года
Літаратура
[правіць | правіць зыходнік]- Административно-территориальное устройство БССР: справочник: в 2 т. / Главное архивное управление при Совете Министров БССР, Институт философии и права Академии наук БССР. — Минск: «Беларусь», 1985―1987.
- Административно-территориальное устройство Республики Беларусь (1981—2010 гг.): справочник. — Минск: БелНИИДАД, 2012. — 172 с.